пралята́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праляцець.

пралята́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Лятаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

overshoot [ˌəʊvəˈʃu:t] v. (overshot)

1. праляце́ць мі́ма цэ́лі (пра кулю), прамахну́цца; прайсці́/прае́хаць/праляце́ць дале́й запланава́нага;

The aircraft overshot the runway. Самалёт прызямліўся за пасадачнай паласой.

2. перавыша́ць, перасяга́ць;

overshoot the mark узя́ць вышэ́й/дале́й за цэль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

przewinąć się

зак. прамільгнуць, праляцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пралётны ’рухавы’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’праліўны (дождж)’ (лід., Сл. ПЗБ). Да праляцець з суф. ‑н‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

правішча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Утварыць віск. // Праляцець з віскам. Некалькі куль правішчалі высока над галавой. Быкаў.

2. Вішчаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przelecieć

зак.

1. праляцець;

2. пераляцець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пралётма ’хутка’ (Нас.). Ад праляцець з суф. ‑ма. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 67. Параўн. таксама чэш. letmo ’мелькам, мімаходам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

entilen vi (s)

1) спе́шна адыхо́дзіць [уцяка́ць]

2) праляце́ць (пра час)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пролете́ть сов., в разн. знач. праляце́ць;

пролете́ть по во́здуху праляце́ць у паве́тры;

ка́мень пролете́л у меня́ над голово́й ка́мень праляце́ў у мяне́ над галаво́й;

пролете́л курье́рский по́езд праляце́ў кур’е́рскі цягні́к;

зима́ пролете́ла зіма́ праляце́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зы́знуць ’ударыць’, ’апухаць’ (Шат.). Укр. дзи́знути ’хутка пранесціся, праляцець (пра камень)’. Параўн. азызнуць ’азябнуць’, азызаць ’апухаць’ (гл.). Параўн. славац. zízať ’паглядваць’, славен. zízati ’ссаць, асабліва грудзі’. Можа, ’ударыць так, што зрабіць касавокім’, ’апухнуць так, што зрабіцца касавокім’. Гл. зызы. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)