перасме́шнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто любіць высмейваць, перадражніваць каго‑н.; насмешнік. Мікола Нікановіч, малады празаік, заўсёды элегантна, крыху пад Купалу, апрануты чалавек, весялун і перасмешнік, даволі удала імітаваў Купалава чытанне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.

Сталыя мужчыны.

2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.

Арганізатар малады, але с.

3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.

С. празаік.

4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.

Сталае месца для жылля.

Атрымаць сталае месца работы.

5. Добра, грунтоўна абдуманы.

Сталае рашэнне.

С. вывад.

|| наз. ста́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Про́за ’невершаваная мова’, ’будзённасць’ (ТСБМ). Замацавалася, таксама як і празаік, у пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 251). З рус. про́за (Крукоўскі, Уплыў, 85), што, у сваю чаргу, з ням., італ. prosa ’невершаваная мова’, штучны тэрмін на базе першаснага лац. ōrātiō ’простая гаворка’, pro(r)sa < prōrsus ’галавой наперад (ляжаць, бегчы)’ (Банькоўскі, 2, 797; Сной₂, 588).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЙЦЯШО́НАК Марыя Антонаўна

(н. 3.5.1942, г. Змяінагорск Алтайскага краю, Расія),

бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1972). Займалася пед. дзейнасцю, з 1974 — журналістыкай. Друкуецца з 1959 як празаік і публіцыст. Кнігі нарысаў і апавяданняў «Сярод блізкіх людзей» (1988), «Жанчына каля люстэрка» (1993) вызначаюцца добрым веданнем вясковага жыцця, тонкім псіхалагізмам, выразнасцю характараў.

т. 3, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ НАСТА́ЎНІЦКІЯ КУ́РСЫ ў Латвіі. Дзейнічалі ў 1921—44

(з перапынкамі). Адкрыты 1.12.1921 у г. Даўгаўпілс як аднагадовыя. Кіраўнікі К.Езавітаў, Э.Будзька, А.Якубецкі і інш. У 1923 пераведзены ў Рыгу. На курсах выкладалі І.Дварчанін, М.Гарэцкі, П.Мядзёлка, з лекцыямі выступаў А.Луцкевіч. Дзейнічалі гурткі маст. самадзейнасці. Сярод выпускнікоў паэты У.Жылка, П.Сакол (Масальскі),

Э.Вайвадзіш, празаік В.Вальтар, мастакі П.Мірановіч, А.Салаўёў і інш.

С.С.Панізнік.

т. 2, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́НІЧАЎ Валерый Мікалаевіч

(н. 3.8.1933, ст. Пестава Наўгародскай вобл., Расія),

рускі празаік, публіцыст. Д-р гіст. н. (1978). Скончыў Кіеўскі ун-т (1956). Працаваў гал. рэдактарам «Комсомольской правды» (1978—80). З 1981 гал. рэдактар «Роман-газеты», з 1994 старшыня СП Расіі. Нам. кіраўніка Рус. нар. сабора. Аўтар гіст. раманаў «Рос непераможны» (1985), «Флотаводзец», 1992), кн. публіцыстыкі «Рускія вёрсты» (1994).

С.С.Лаўшук.

т. 5, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЭ́ЛІКАВА Таццяна Іванаўна

(н. 28.11.1947, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. празаік. Скончыла БДУ (1970). Друкуецца з 1962. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985) і інш. Асноўнае ў яе творах — маральна-этычныя аспекты грамадства, духоўныя пошукі героя. Адметнае ў маст. манеры — аўтарская занепакоенасць людскімі лёсамі, шматграннасць чалавечай душы, клопат пра заўтрашні дзень Сусвету.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСЮЧЭ́НКА Пётр Васілевіч

(н. 15.2.1959, г. Полацк),

бел. празаік, крытык. Канд. філал. н. (1985). Скончыў БДУ (1981). З 1984 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1979. Даследуе спадчыну класікаў бел. л-ры (Я.Купалы, М.Гарэцкага, А.Мрыя і інш.), творчасць сучасных празаікаў і драматургаў. Выдаў манаграфіі «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995). Піша навелы і прыпавесці, казкі і апавяданні для дзяцей (зб. «Белы мурашнік», 1993).

т. 4, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АПУ́ХЦІН Аляксей Мікалаевіч

(27.11.1840, г. Болхаў Арлоўскай вобл. — 29.7.1893),

рускі паэт, празаік. Аўтар цыклаў вершаў «Вясковыя нарысы» (1859), «Вясеннія песні» (1860), паэмы «Год у манастыры» (1855), зб. вершаў (1886). Асн. матывы лірыкі — сум, расчараванне, незадаволенасць жыццём. Многія вершы пакладзены на музыку П.Чайкоўскім і інш. кампазітарамі. У празаічных творах, напісаных у форме лістоў, дзённікаў («Архіў графіні Д́», 1890; «Дзённік Паўліка Дольскага», 1891: усе апубл. пасмяротна), намаляваў побыт пецярбургскага грамадства 1880-х г.

Тв.:

Соч.: Стихотворения;

Проза. М., 1985.

т. 1, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРАНОВІ́Ч Адольф Усцінавіч

(н. 15.6.1940, в. Мікольцы Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1960). Да 1989 працаваў мастаком на Аршанскім ільнокамбінаце. З 1991 у час. «Полымя». Дэбютаваў вершамі ў 1957. З 1970 выступае як празаік. Паказвае жыццё сучаснай бел. вёскі, складанае і супярэчлівае, няпростыя чалавечыя лёсы. Сцвярджэнне высокіх маральных каштоўнасцей — асн. пафас лепшых яго твораў, якія вызначаюцца дакладнымі псіхал. партрэтамі герояў, увагай да выразных дэталяў, жывой нар. мовы.

Тв.:

Высокі падмурак. Мн., 1978;

Агні хат. Мн., 1986;

Жывая душа. Мн., 1993.

т. 4, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)