обита́ние жыха́рства, -ва ср., пражыва́нне, -ння ср., прабыва́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ufenthaltsgenehmigung f -, -en дазво́л на пражыва́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

усялі́цца, усялю́ся, усе́лішся, усе́ліцца; зак.

1. Заняць месца на пражыванне; пасяліцца.

У. ў новую хату.

2. перан. З’явіўшыся, апанаваць, агарнуць (высок.).

У душу ўсяліўся жах.

|| незак. усяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. усяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дармае́дства, ‑а, н.

Разм. Пражыванне на чужыя сродкі; гультайства. [Пракоп] востра адчуў сваю адзіноту, сваю адарванасць ад людзей, сваё бадзянне ў дарогах, сваё дармаедства. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватара́нцтва, ‑а, н.

Пражыванне на становішчы кватаранта. Лемяшэвіч не мог толькі дараваць .. [Арэшкіну] кватаранцтваў Снегірыхі і неўзабаве пасля размовы з самой Аксінняй Хвядосаўнай пагутарыў на гэту тэму і з ім. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРА́ВА ПРЫТУ́ЛКУ,

права на ўезд і пражыванне, якое даецца дзяржавай замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія на нявызначаны час застаюцца на тэрыторыі дадзенай дзяржавы, калі на радзіме яны церпяць праследаванне за паліт., рэліг. і інш. перакананні або нац. прыналежнасць. Дазвол на прытулак не цягне за сабой аўтаматычнага набыцця грамадзянства краіны. П.п. ў Рэспубліцы Беларусь замацавана ў арт. 12 Канстытуцыі. Асобам, абвінавачаным у крымінальных ці інш. злачынствах, П.п. не прадастаўляецца.

т. 12, с. 524

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pobyt, ~u

м. знаходжанне; пражыванне;

miejsce ~u — месца знаходжання;

pobyt stały (tymczasowy) — сталае (часовае) знаходжанне (пражыванне)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

habitation [ˌhæbɪˈteɪʃn] n.

1. пражыва́нне, жыха́рства;

The house is unfit for habitation. Дом не прыгодны для жылля.

2. fml жыллё, жытло́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

residence [ˈrezɪdəns] n. fml

1. рэзідэ́нцыя, дом

2. месцажыха́рства

3. пражыва́нне;

John is in residence at Oxford. Джон жыве пры Оксфардскім універсітэце.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЫЯ́СПАРА (ад грэч. diaspora рассейванне),

пражыванне значнай ч. народа (этн. супольнасці) па-за межамі той краіны, дзе жыве асн. ч. народа. Утваралася ў выніку гвалтоўнага высялення, пагрозы генацыду, эканам. і геагр. фактараў. Першапачаткова Д. — вобласці па-за межамі Палесціны, дзе жылі яўрэі, асабліва ў часы Вавілонскага палону пасля выгнання іх у пач. 6 ст. да н.э. Навухаданосарам II, а ў 1—2 ст. н.э. — рымлянамі. Паступова тэрмін Д. стаў выкарыстоўвацца і да інш. рэліг. і этн. груп, якія жывуць у новых раёнах рассялення. Гл. таксама Дыяспара беларуская.

т. 6, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)