прадаўжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадаўжаць — прадоўжыць і прадаўжацца — прадоўжыцца.

2. Тое, што наступае непасрэдна за чым‑н.; працяг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працягну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́гнецца; зак.

1. Выцягваючыся, выставіцца наперад.

Працягнуліся дзве пары рук.

2. Прадоўжыцца.

Даклад працягнуўся дзве гадзіны.

3. Расцягнуцца на якую-н. адлегласць.

Горад працягнуўся ўздоўж ракі на дзясяткі кіламетраў.

|| незак. праця́гвацца, -аецца.

|| наз. праця́г, -у, м. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

продо́лжиться працягну́цца, прадо́ўжыцца; (сохраниться, удержаться) пратрыма́цца, пратрыва́ць; (простоять) прастая́ць;

холода́ мо́гут продо́лжиться до ма́я халады́ мо́гуць прастая́ць (пратрыма́цца, пратрыва́ць) да ма́я;

э́то продо́лжится гэ́та праця́гнецца (прадо́ўжыцца, пратрыма́ецца, бу́дзе трыма́цца, пратрыва́е, бу́дзе трыва́ць, прастаі́ць, бу́дзе стая́ць, бу́дзе ісці́, бу́дзе ве́сціся, не спы́ніцца); см. продолжа́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыблі́зна нареч. приблизи́тельно;

п. падлічы́ць — приблизи́тельно подсчита́ть;

п. ў во́сем гадзі́н — приблизи́тельно в во́семь часо́в;

нара́да прадо́ўжыцца п. два дні — совеща́ние продли́тся приблизи́тельно два дня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

potrwać

potrwa|ć

зак. працягнуцца, прадоўжыцца;

jak długo to potrwać? — колькі гэта зойме часу?; колькі гэта працягнецца?;

zebranie potrwać jeszcze godzinę — сход працягнецца яшчэ гадзіну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

працягну́цца, ‑цягнецца; зак.

1. Выцягнуцца ў якім‑н. напрамку. Дзверцы адчыніліся, працягнуліся дзве пары рук. Ваданосаў.

2. Расцягнуцца, размясціцца на вялікую адлегласць; выцягнуцца. Новы прамысловы раён горада працягнуўся доўгім белым ланцугом уздоўж Амура. Грахоўскі. Праз паўгадзіны .. [Андрэй] быў ужо каля роднай вёскі, электрычныя агні якой працягнуліся ад ракі аж да лесу. Скрыпка.

3. Прадоўжыцца. Даклад працягнуўся дзве гадзіны. Падарожжа працягнецца два месяцы. □ — Калі дождж працягнецца, нам не хопіць паліва, — заўважыў Тайдо. Маўр. Вайна ж доўга не працягнецца, хутка нашы разаб’юць фашыстаў, бацька вернецца. Жычка.

4. Павольна прайсці (пра час). Увесь той дзень працягнуўся, як пакута. Чорны.

5. Прайсці праз вузкую адтуліну; прасунуцца. Нітка працягнулася ў іголку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падоўжыцца, павялічыцца ад нацягвання. Гумка расцягнулася. Пальчаткі расцягнуліся. □ Кофта расцягнулася, асабліва на локцях і на грудзях. Арабей. // Пашкодзіцца ад моцнага напружання, удару, неасцярожнага руху (пра сухажылле, звязкі і пад.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, размясціцца доўгім, рэдкім з прамежкамі радам. Калона з пяці фурманак расцягнулася на цэлы кіламетр. Рамановіч. Выйшлі [партызаны] апаўдні. Расцягнуліся ланцугом між сосен. Навуменка. // Размясціцца паласой на якой‑н. (часцей значнай) адлегласці. Стары горад расцягнуўся ўздоўж Прыпяці на трынаццаць кіламетраў. В. Вольскі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прадоўжыцца да якога‑н. часу або доўгі час; зацягнуцца. Работа расцягнулася на тыдзень. □ Расцягнулася размова, каб закончыцца на згодзе. Дубоўка.

4. Легчы выцягнуўшыся. Сяргей расцягнуўся на траве воддаль вогнішча, узіраўся ў зорнае летняе неба. Машара. Сцёпка прывязаў каня да біла калёс, сам расцягнуўся на возе. Хомчанка. // Упасці ўсім целам. Міхаська ад страху кінуўся бегчы, зачапіўся за нейкі корань і расцягнуўся на зямлі. Сіняўскі. Халуста імгненна апынуўся каля дзвярэй, зачапіўся нагой за парог і расцягнуўся на зямлі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)