Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
САЙТ,
электронная публікацыя ў сусветнай інфарм. прасторы WWW (ці Web, скар. ад англ. World Wide Web сусветная павуціна), даступная карыстальнікам Інтэрнета. Уяўляе сабой сукупнасць тэматычна звязаных Web-старонак, якія адносяцца да аднаго аўтара, праблемы, установы, прадпрыемства ці інш. Бывае любога памеру і зместу (тэкст, графіка, анімацыя, гук, відэа і інш.). Размяшчаецца на вузлавым камп’ютэры з пастаянна дзеючай праграмай Web-сервер. Падрыхтоўка С. для распаўсюджвання ў Інтэрнеце ажыццяўляецца па спец. Web-тэхналогіі з выкарыстаннем мовы разметкі гіпертэкставых дакументаў. Доступ да С. выконваецца па канкрэтным адрасе; пошук, прагляд, навігацыя па спасылках і раздрукаванне С. адбываюцца з дапамогай спец. праграм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перлюстра́цыя
(польск. perlustracja, ад лац. perlustrare = праглядваць)
тайнае распячатванне і прагляд дзяржаўнымі органамі паштовай карэспандэнцыі з мэтай цэнзуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
САМААДУКА́ЦЫЯ,
мэтанакіраваная пазнавальная дзейнасць, якая кіруецца самой асобай; набыццё сістэм. ведаў у якой-н. галіне навукі, тэхнікі, культуры, паліт. жыцці і інш.самаст. работай паза навуч. ўстановамі; адзін са сродкаў самавыхавання. Мэта С. — атрыманне кваліфікацыі або павышэнне адукац. ўзроўню. Асн. віды С. — агульная і спецыяльная. Асн. форма — вывучэнне навук., навукова-папулярнай, вучэбнай, маст. і інш. л-ры. Крыніцамі С. служаць таксама праслухоўванне лекцый, дакладаў, фоназапісаў, кансультацыі спецыялістаў, прагляд кінафільмаў, наведванне музеяў, выставак; розныя віды практычнай дзейнасці — эксперыменты, доследы і інш. С. — абавязковы кампанент сучаснага навучання. Яна можа развівацца адначасова з вучобай у навуч. установе (пашыраць, дапаўняць, паглыбляць вучэбны матэрыял), а можа быць і самаст. у адносінах да навучання (вывучэнне новых курсаў, якіх няма ў навуч. установе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэнзу́ра, ‑ы, ж.
1. У старажытным Рыме — пасада цэнзара (у 1 знач.).
2. У капіталістычных краінах — нагляд за друкам, за зместам друкаваных твораў, пастаноўкай п’ес, кінафільмаў і пад. Царская цэнзура. Ваенная цэнзура. □ Усе газеты і пісьмы, адрасаваныя палітычным вязням у Лукішках, праходзілі строгую пракурорскую цэнзуру.Машара.Штораз часцей на старонках «Нашай нівы» белыя плямы: цэнзура лютуе.Мядзёлка.// Установа, якая ажыццяўляе такі пагляд. Друкаваўся Максім Танк і ў легальным камуністычным «Часопісе для ўсіх», які зноў жа быў забаронен цэнзурай на першым нумары.Бугаёў.
3.Прагляд твораў, якія прызначаюцца да друку, да пастаноўкі ў тэатры, або прагляд якой‑н. карэспандэнцыі, што ажыццяўляецца дзяржаўнай установай.
[Лац. censura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
revision[rɪˈvɪʒn]n.
1. перагля́д; праве́рка, выпраўле́нне;
His lecture needs revision. Яго лекцыю трэба перагледзець.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пачатко́вец, ‑коўца, м.
Той, хто пачынае займацца ў першым класе школы. Бацька нейкі час, да пачатку сусветнай вайны, настаўнічаў. Пачаткоўцаў вучыў.Калачынскі.// Той, хто пачынае якую‑н. дзейнасць. Прагляд раённых газет паказвае, што вакол кожнай з іх гуртуецца чалавек дзесяць, а то і болей, пачаткоўцаў.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)