казіно́, нескл., н.

Ігральная ўстанова, у якой з выкарыстаннем рулеткі, карт і іншага ігральнага абсталявання ажыццяўляецца правядзенне азартных гульняў з абвешчаным грашовым выйгрышам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сібары́цтва, ‑а, н.

Неадабр. Характар жыцця, правядзенне часу, уласцівыя сібарыту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

времяпрепровожде́ние и времяпровожде́ние ср. правядзе́нне ча́су, ба́ўленне ча́су.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

справазда́чнасць, -і, ж.

1. зб. Апраўдальныя дакументы, якія змяшчаюць справаздачу аб працы, аб зробленых грашовых выдатках.

Праверка справаздачнасці.

2. Правядзенне справаздач паводле ўстаноўленай формы перад адпаведнымі вышэйшымі інстанцыямі.

Парадак справаздачнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспансіяні́зм, ‑у, м.

Імкненне да экспансіі, правядзенне палітыкі экспансіі. Экспансіянізм амерыканскіх імперыялістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

enforcement [ɪnˈfɔ:smənt] n.

1. прыму́с

2. правядзе́нне ў жыццё (законаў, правілаў і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мікрургі́я,

Правядзенне пад мікраскопам аперацый над вельмі дробнымі аб’ектамі — прасцейшымі, клеткамі і пад.; мікраскапічная хірургія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддо́пытнасць, ‑і, ж.

1. Знаходжанне пад следствам.

2. Спец. Размежаванне паўнамоцтваў на правядзенне крымінальных спраў паміж рознымі органамі расследавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэфарма́цыяправядзенне рэлігійных пераўтварэнняў у духу пратэстантызму’ (Булыка, СІС). Ст.-бел. реформация ’рэлігійнае пераўтварэнне’ < ст.-польск. reformacyja < лац. refōrmātio ’пераўтварэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проде́лываниеII праро́бліванне, -ння ср.; правядзе́нне, -ння ср.; см. проде́лыватьII 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)