1.Правоз тавараў ці пасажыраў з аднаго пункта ў іншы цераз прамежкавыя пункты.
2. Перавозка грузаў без перагрузак на прамежкавых станцыях.
|| прым.транзі́тны, -ая, -ае.
Т. груз.
Т. цягнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МЫ́ТНЫ САЮ́З,
міждзяржаўнае фарміраванне, у рамках якога значна зніжаны тарыфы на правоз тавараў у межах краін-удзельніц і ўстаноўлены агульны мытны тарыф, што забяспечвае аднастайныя для ўсіх членаў умовы прыёму тавараў з інш. дзяржаў. М.с. — больш высокая ступень інтэграцыі ў параўнанні з зонай свабоднага гандлю, але саступае агульнаму рынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
allowance[əˈlaʊəns]n.
1. грашо́вая дапамо́га;
family allowance грашо́вая дапамо́га на дзяце́й/сям’ю́;
travel allowance гро́шы на пае́здку
2. дазво́л на право́з;
a luggage allowance of 20 kilos дазво́л на право́з 20 кілагра́маў багажу́
3.AmE кішэ́нныя гро́шы
♦
make allowance(s) for прыма́ць пад ува́гу, прыма́ць у разлі́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Dúrchfuhrf -, -en право́з, транзі́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
тамо́жня, ‑і, ж.
Установа, якая займаецца кантролем над правозам тавараў цераз граніцу і збіраннем спецыяльных пошлін за такі правоз. Разам з другім таварышам, які добра ведаў англійскую мову.., мы паехалі на вакзальную таможню.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУДЗІЛО́ВІЧ (Аляксандр Фауставіч) (26.2.1829, в. Жэрчыцы Бельскага пав. Беластоцкай вобл. — пасля 1870),
удзельнік рэв. руху 1860-х г. Скончыў Полацкую духоўную семінарыю (1853), але ад кар’еры святара адмовіўся. З 1854 на вайск. службе, у 1859 атрымаў афіцэрскі чын. На пач. 1860-х г. актыўны дзеяч падп.Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы. У пач. 1863 арыштаваны ў сувязі са знойдзенай у яго нелегальнай л-рай і з вер. 1863 у адстаўцы ў чыне падпаручніка. За правоз зброі ў лют. 1864 арыштаваны ў Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) і высланы ў Пермскую губ. Па амністыі 1867 вызвалены, пасяліўся ў Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мыт1, ‑у, М мыце, м.
Гіст. Падатак, пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па тэрыторыі дзяржавы.
мыт2, ‑у, М мыце, м.
Інфекцыйная хвароба ў коней, якая суправаджаецца запаленнем слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Fráchtgeldn -es, -er пла́та за право́з
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МЫ́ТНЯ, таможня,
дзярж. орган, праз які ўводзяцца ў краіну і вывозяцца з яе тэрыторыі імпартныя і экспартныя тавары, а таксама багаж, паштовыя адпраўленні і інш. грузы. У Рэспубліцы Беларусь М. з Дзярж. мытным к-там і інш. мытнымі органамі ўваходзяць у адзіную сістэму дзярж кіравання. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя М. ажыццяўляюцца Дзярж. мытным к-там. Парадак і ўмовы праходжання службы ў М. рэгламентуецца Палажэннем, якое зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, правы і абавязкі службовых асоб М. вызначаны Мытным кодэксам Рэспублікі Беларусь. На тэр. Беларусі дзейнасць М. вядома з часоў ВКЛ, адкуль паходзіць назва «М.» (ад мыта, або цло — пошліны, якую збіралі з купцоў і інш. гандляроў за ўвоз і вываз тавараў ці правоз іх па тэр. краіны). Размяшчалася ў каморы.