orthography [ɔ:ˈθɒgrəfi] n. fml арфагра́фія, пра́вапіс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напіса́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Форма літары на пісьме, а таксама правапіс якога-н. слова.

Н. літары «д».

Правільнае н. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арфагра́фія, ‑і, ж.

Сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс. // Ступень засваення правіл правапісу.

[Ад грэч. orthos — правільны і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pisownia

ж. правапіс; арфаграфія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

арфагра́фія, -і, ж.

1. Правілы напісання слоў і іх форм; правапіс.

2. Само такое правільнае напісанне, ступень яго засваення.

У яго а. кульгае (ён піша з памылкамі).

|| прым. арфаграфі́чны, -ая, -ае.

Арфаграфічная памылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нармалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) нормы, падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме.

Н. правапіс.

Н. вымаўленне.

2. Наблізіць (набліжаць) да нормы.

Н. міжнародныя адносіны.

|| наз. нармаліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Rchtschreibung f - пра́вапіс, арфагра́фія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Orthographe, Orthografe f -, -ph¦en арфагра́фія, пра́вапіс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

уніфікава́ць

(с.-лац. unificare = аб’ядноўваць)

праводзіць уніфікацыю (напр. у. правапіс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПАДГА́ЙСКІ (Леанід Пракопавіч) (25.11.1934, С.-Пецярбург — 4.8.1980),

бел. мовазнавец. Канд. філал. н. (1966), д-р пед. н. (1980). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1962), з 1968 працаваў у гэтым ін-це (з 1974 дэкан філал. ф-та, з 1978 прарэктар). Даследаваў сінтаксіс бел. мовы. Аўтар і сааўтар падручнікаў па бел. мове для пачатковых класаў і метадычных дапаможнікаў па выкладанні бел. мовы ў школе.

Тв.:

Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-іменныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі. Мн., 1971;

Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах: Граматыка, правапіс, развіццё мовы Мн., 1975;

Методыка беларускай мовы: (Граматыка і правапіс). 1—3 кл. Мн., 1981.

І.​К.​Германовіч.

т. 11, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)