ГО́ЛЬДБАХА ПРАБЛЕ́МА,
праблема тэорыі лікаў, паводле якой кожны цотны лік, большы за 4, можна запісаць у выглядзе сумы двух простых лікаў (бінарная Гольдбаха праблема), а няцотны лік, большы за 5, — у выглядзе сумы трох простых лікаў (тэрнарная Гольдбаха праблема). Выказана акад. Пецярбургскай АН К.Гольдбахам (1742). У 1930 Л.Г.Шнірэльман даказаў тэарэму, што любы цэлы лік ёсць сума абмежаванай колькасці простых лікаў. Тэрнарную Гольдбаха праблему даказаў у 1937 І.М.Вінаградаў; бінарная Гольдбаха праблема не даказана.
В.І.Бернік.
т. 5, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЕРА ПРАБЛЕ́МА матэматычная гіпотэза ў тэорыі лікаў аб сапраўдным парадку меры трансцэндэнтнасці амаль усіх лікаў. Прапанавана ў 1932 ням. матэматыкам К.Малерам у сувязі з класіфікацыяй сапраўдных і камплексных лікаў; вырашана У.Г.Спрынджуком, які распрацаваў для яе прынцыпова новы метад — метад істотных і неістотных абласцей. Рашэнне М.п. спрыяла развіццю метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжэнняў.
т. 10, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАФІЗІ́ЧНАЯ ПРАБЛЕ́МА,
у шырокім сэнсе — пытанне пра суадносіны псіхічных і фізічных з’яў; у вузкім — пра суадносіны псіхічных і фізіялагічных (нервовых) працэсаў. Думка пра залежнасць псіхікі (душэўных выяўленняў) ад прыроды і цела з’явілася ўжо ў стараж.-грэч. натурфіласофіі. Навук. распрацоўка П.п. пачалася ў філасофіі 17 ст., калі ўсталявалася механіст. карціна свету і псіхічныя з’явы разглядаліся як неаддзельныя ад цела і падпарадкаваныя законам сусвету. Узніклі 2 процілеглыя варыянты вырашэння П.п.: псіхафізічнае ўзаемадзеянне (Р.Дэкарт) і псіхафізічны паралелізм (Г.Лейбніц). Паводле Дэкарта, свядомасць з’яўляецца субстанцыяй, якая адрозніваецца ад цела, але, з аднаго боку, залежыць ад яго (пры афектах, адчуваннях і інш.), з другога — уздзейнічае на цела (напр., пры валявым намаганні). Прыхільнікі псіхафіз. паралелізму сцвярджалі, што псіхічныя і фіз. працэсы працякаюць паралельна, без узаемадзеяння (Н.Мальбранш, Д.Гартлі). Ідэя псіхафіз. паралелізму набыла папулярнасць у 19 ст. Але вучэнне Ч.Дарвіна патрабавала разумець псіхіку як актыўны рэгулятар жыццёвых працэсаў. Узніклі новыя канцэпцыі П.п.; атаясамліванне псіхічнага і фізічнага і іх адрозненне толькі па функцыях, «комплексных адчуваннях» (У.Джэмс, Э.Мах); сцвярджэнне невырашальнасці П.п. навук. сродкамі (гл. Неапазітывізм). На стыку псіхалогіі і нейрафізіялогіі вылучылася псіхафізіялогія, якая вывучае розныя формы залежнасці псіхічных актаў ад іх фіз. субстрату і ролю гэтых актаў у арг-цыі і рэгуляцыі жыццядзейнасці.
т. 13, с. 104
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пробле́ма прабле́ма, -мы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́мплексны ко́мплексный;
~ная прабле́ма — ко́мплексная пробле́ма;
○ ~ная брыга́да — ко́мплексная брига́да
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выраша́льны, -ая, -ае.
1. Такі, які можна вырашыць (у 2 і 3 знач.).
Вырашальная праблема.
2. Рашаючы, галоўны, найбольш важны.
В. перыяд у жыцці народа.
|| наз. выраша́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
патэ́нцыя, ‑і, ж.
Магчымасці, здольнасці, якія скрыты і могуць выявіцца пры пэўных умовах. Вось тут і ўзнікае важнейшая праблема гістарычнага прагрэсу, праблема патэнцый грамадскага і гуманістычнага развіцця чалавецтва і патэнцый чалавечага духу. Адамовіч.
[Ад лац. potentia — сіла.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тракта́т, -а, М -та́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Навуковая праца, у якой разглядаецца пэўнае пытанне ці праблема.
Філасофскі т.
2. Міжнародны дагавор, пагадненне (спец.).
Мірны т.
|| прым. тракта́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лёгкавыраша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які можна лёгка вырашыць, які лёгка паддаецца вырашэнню. Лёгкавырашальная праблема.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глаба́льны, -ая, -ае.
Усеагульны, які ахоплівае ўвесь зямны шар, увесь свет.
Праблема чыстай вады набыла г. характар.
○
Глабальная ракета — ракета, якая можа даставіць баявы зарад у любое месца зямнога шара.
|| наз. глаба́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)