радыя́льна-по́ршневы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радыя́льна-по́ршневы радыя́льна-по́ршневая радыя́льна-по́ршневае радыя́льна-по́ршневыя
Р. радыя́льна-по́ршневага радыя́льна-по́ршневай
радыя́льна-по́ршневае
радыя́льна-по́ршневага радыя́льна-по́ршневых
Д. радыя́льна-по́ршневаму радыя́льна-по́ршневай радыя́льна-по́ршневаму радыя́льна-по́ршневым
В. радыя́льна-по́ршневы (неадуш.)
радыя́льна-по́ршневага (адуш.)
радыя́льна-по́ршневую радыя́льна-по́ршневае радыя́льна-по́ршневыя (неадуш.)
радыя́льна-по́ршневых (адуш.)
Т. радыя́льна-по́ршневым радыя́льна-по́ршневай
радыя́льна-по́ршневаю
радыя́льна-по́ршневым радыя́льна-по́ршневымі
М. радыя́льна-по́ршневым радыя́льна-по́ршневай радыя́льна-по́ршневым радыя́льна-по́ршневых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАСТВО́РЫ,

гамагенныя сістэмы пераменнага саставу, утвораныя 2 ці большай колькасцю рэчываў (кампанентаў). Паводле агрэгатнага стану адрозніваюць газападобныя, ці газавыя сумесі (напр., паветра), вадкія і цвёрдыя (гл. Цвёрдыя растворы). Адносная колькасць кампанента ў Р. (гл. Растваральнасць) характарызуецца яго канцэнтрацыяй. Звычайна тэрмін «Р.» адносяць да вадкіх сістэм.

У вадкіх Р. адзін з кампанентаў наз. растваральнікам, астатнія — растворанымі рэчывамі. Растварэнне абумоўлена дыфузіяй і міжмалекулярным узаемадзеяннем. У Р. існуе блізкі парадак у адносным размеркаванні малекул (гл. Далёкі і блізкі парадак), але цеплавы рух малекул можа прыводзіць да флуктуацый шчыльнасці і канцэнтрацыі. Сувязь паміж малекуламі (іонамі) у Р. ажыццяўляецца за кошт Ван-дэр-Ваальса сіл і ў некаторых выпадках вадароднай сувязі. Пры хім. узаемадзеянні паміж малекуламі растворанага рэчыва і растваральніку магчыма ўтварэнне ўстойлівых комплексаў (гл. Сальватацыя). Уласцівасці рэальных Р. вызначаюцца характарам узаемадзеяння паміж малекуламі кампанентаў і адрозніваюцца ад уласцівасцей ідэальных Р., якія падпарадкоўваюцца Рауля законам.

Паводле наяўнасці або адсутнасці электралітычнай дысацыяцыі малекул раствораных рэчываў Р. падзелены на 2 асн. класы — Р. электралітаў і Р. неэлектралітаў. У асобны клас вылучаны Р. высокамалекулярных злучэнняў, якія паводле ўласцівасцей істотна адрозніваюцца ад Р. інш. рэчываў, што абумоўлена значным адрозненнем памераў малекул растворанага рэчыва і растваральніку. Класіфікуюць Р. і паводле інш. прыкмет, напр., паводле прыроды растваральніку (Р. водныя і няводныя), значэння вадароднага паказчыка (кіслыя, нейтральныя, шчолачныя Р.). Водныя Р. адыгрываюць выключную ролю ў біял. працэсах. Выкарыстоўваюць Р. солей, кіслот і асноў у гідраметалургіі, няводныя Р. — у вытв-сці палімераў, фарбавальнікаў і інш.

Літ.:

Шахпаронов М.И. Введение в современную теорию растворов. М., 1976;

Герасимов Я.И., Гейдерих В.А. Термодинамика растворов. М., 1980;

Пригожин И.Р. Молекулярная теория растворов: Пер. с англ. М., 1990.

У.​С.​Камароў.

Растворапомпы: 1 — стацыянарная поршневая (плунжэрная); 2 — перасоўная поршневая.

т. 13, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

насо́сI м. по́мпа, -пы ж.;

нагнета́тельный насо́с нагнята́льная по́мпа;

возду́шный насо́с паве́траная по́мпа;

вса́сывающий насо́с усмо́ктвальная по́мпа;

по́ршневый насо́с по́ршневая по́мпа;

то́пливный насо́с па́ліўная по́мпа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)