парэ́нчы

(польск. poręcze)

поручні па краях лесвіцы, балкона, моста.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Trppengeländer n -s, - парэ́нчы, по́ручні (сходаў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАЛЯ́СЫ,

балясіны, невысокія фігурныя слупкі, якія падтрымліваюць поручні агароджы балкона, усходаў, парапета і інш., элемент балюстрады. Вырабляюць з дрэва, бетону, металу. Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.

т. 2, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уляпі́цца, уляплю́ся, уле́пішся, уле́піцца; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляпіцца, прыліпнуць.

Фарба ўляпілася так, што не ададраць.

2. за каго-што. Учэпіста ўзяцца за каго-, што-н.

У. за поручні.

|| незак. уле́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балюстра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы. [Стэфа:] — На другім паверсе, за балюстрадай, грымеў аркестр. Савіцкі.

[Фр. balustrade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переве́шиватьсяII несов. пераве́швацца;

переве́шиваться че́рез пери́ла пераве́швацца це́раз по́ручні (парэ́нчы); см. переве́ситься.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адшліфаваць.

2. у знач. прым. Які мае гладкую, выгладжаную паверхню. Аня села на адшліфаваныя поручні сходкаў і з дзіцячым захапленнем з’ехала ўніз. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

railing

[ˈreɪlɪŋ]

n.

1) агаро́джа f.

2) по́ручні, парэ́нчы pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пери́ла мн. по́ручні, -няў, ед. по́ручань, -чня м.; парэ́нчы, -чаў, ед. парэ́нча, -чы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ручни мн. по́ручні, -няў, парэ́нчы, -чаў;

по́ручень ед. по́ручань, -чня м.; парэ́нча, -чы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)