пери́ла мн. по́ручні, -няў, ед. по́ручань, -чня м.; парэ́нчы, -чаў, ед. парэ́нча, -чы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ручни мн. по́ручні, -няў, парэ́нчы, -чаў;

по́ручень ед. по́ручань, -чня м.; парэ́нча, -чы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ручні, ‑яў; адз. поручань, ‑чня, м.

1. Прут, брусок на трапах, пры дзвярах вагона і пад., за якія трымаюцца рукамі пры спуску, пад’ёме; парэнчы. Наташа схавалася ў пад’ездзе чужога дома і прытулілася да поручняў на лесвіцы. Гарбук.

2. Апора для рук у крэсле, калясцы і пад. [Андрыяну Цітавічу] нязвычна было ў сваім кабінеце сядзець з боку стала, не на сваім вышліфаваным крэсле з поручнямі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парэ́нчы, парэ́нча ’поручні’ (ТСБМ, Шат., Грыг., Мат. АС Гродзеншчыны, Сл. ПЗБ), паре́нджи (Гарэц.), парэ́нджа, парэ́нжа (Бяльк.), парэ́нцы (Мат. Гом.) ’тс’, порэ́нджа, порэ́нджы, порэ́нчы ’падпорка пад стрэшку над ганкам; развілкі’ (ТС), парэ́джа ’парэнчы’ (Мат. АС, бых.). З польск. poręcz, poręcze, якое да рука (параўн. Брукнер, 458 і наст.). Ст.-бел. поренчъ, паренчъпоручань’ з XVII ст. (гл. Булыка, Даўн. запазыч., 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rail1 [reɪl] n.

1. по́ручань

2. папяро́чка, перакла́дзіна

3. рэ́йка

4. чыгу́нка (від транспарту);

by rail по́ездам

go off the rails infml збіва́цца з панталы́ку; губля́ць галаву́; каці́цца пад адхо́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мо́сцік, ‑а, м.

1. Памянш. да мост (у 1 знач.); невялічкі мост. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін. І неяк міжвольна перакідаецца мосцік паміж учарашнім днём і заўтрашнім. Шахавец.

2. Тое, што і мост (у 2, 4 знач.).

3. Высокая пляцоўка, узвышэнне на караблях, некаторых машынах для назірання за чым‑н., камандавання. Капітанскі мосцік. □ Марына адной рукой ухапілася за поручань, а другой ускінула кошык на паравозны мосцік. Кавалёў. Недзе там, на мосціку камбайна, стаяў і тоўсты Амархан. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр. поруч ’тс’, ст.-польск. porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус. порука, поручательство ’падтрымка’, польск. poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац. poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

arm

I [ɑ:rm]

n.

1) рука́ f.; (перадпле́чча)

infant in her arms — дзіця́ ў яе́ на рука́х

2) рукаво́, крыло́ n.

arm of a coat — рукаво́ паліта́

3) сі́ла f.; ула́да f.

the long arm of the law — уседася́жная сі́ла зако́ну

4) вялі́кая галіна́ (дрэ́ва)

5) по́ручань -ня m., по́ручні, парэ́нчы pl. (крэ́сла)

- arm in arm with

- at arm’s length

- twist one’s arm

- with open arms

II [ɑ:rm]

1.

n.

1) збро́я f.

2) род во́йска (а́рмія, флёт ці лётніцтва)

air arm — паве́траная збро́я

2.

v.t.

1) узбро́йваць, збро́іць

to arm a vessel — узбро́іць карабе́ль

2) пакрыва́ць бранёю

3) настаўля́ць (запа́л)

3.

v.i.

1) узбро́йвацца, збро́іцца

2) рыхтава́цца; запаса́цца

to be armed with patience — запасьці́ся цярплі́васьцю

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)