плесну́ть сов.
1. (о волнах, море) плёснуць, пля́снуць, плю́хнуць;
2. (резко, отрывисто) пля́снуць;
3. (на кого, что) плю́хнуць, пы́рснуць; см. плеска́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
chlupnąć
зак. пырснуць; хлюпнуць, плюхнуць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
плю́ханне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плюхаць — плюхнуць і плюхацца — плюхнуцца. Чуваць плюханне і скрогат плывучых крыг. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плесну́ться
1. (о волнах, море) плёснуцца;
2. (в воде) плю́хнуцца; (водой) плю́хнуць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Плі́снуць ’лінуць, плюхнуць, пырснуць’ (Бяльк.), плісну́ць ’выліць вадкасць’ (Мік.). Да пліскаць (гл.). Параўн. таксама тахнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плёхаць ’плюхаць’ (ТСБМ, Клім., Растарг.), ’плёскаць’ (ТС), плёхацца ’плюхацца’ (Шат.; Растарг.; маст., пух., Сл. ПЗБ; сміл., Стан.), ’плёскацца’ (ТС), ’пялёскацца’ (люб., Жыв. НС), плёхнуць ’плюхнуць, выліць’ (Бяльк.), пліхну́ць ’плюхнуць, пырснуць’ (Касп.), плёхыньня, плёхкыньня ’плюханне’ (Юрч. СНЛ), плёхнуць ’плёснуць, плюхнуць’ (сміл., Стан.), плёшчыты ’шумець (пра ваду)’ (Сл. Брэс.), плёшчы́ты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), плёхоті́ты ’тс’, ’бурчэць пры цячэнні’ (іван., ЛА, 5). Рус. плёхать, плеха́ть ’пырскаць, плёскаць’, плёхнулася, плехаться ’выплюхвацца’, н.-луж. plěšyś ’цячы, ліцца’, харв. plejati ’біць, удараць’. Да пле́скаць (гл.) з экспрэсіўнай зменай ск > х. Сюды ж плёха ’той, хто вымачыўся, плёскаючыся ў вадзе’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плёснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Плюхнуць. [Люська] ўжо ўслухоўваецца ў гукі з ракі, дзе толькі што плёснуў сом і куды ўсё гэтак жа застыгла пазірае Сабіна. Ракітны. Віхор ашалеўшы, сляпы З сіняга возера На бераг хвалямі плёснуў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плёхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Тое, што і плюхнуць. І за кустамі зноў плёхнула вада, нібы нехта ступіў нагой у лужыну. Галавач. Мікола плёхнуў вадой на твар, выцерся краем сарочкі і з поўнымі біклагамі рушыў назад. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плюх, выкл.
Разм.
1. Абазначае гук ад падзення чаго‑н. у ваду або іншую вадкасць. У ранішняй цішыні толькі і чулася: плюх, плюх... Ігнаценка.
2. у знач. вык. Адпавядае дзеясловам: плюхнуць, плюхнуцца і плюхаць, плюхацца. Я глядзеў направа, а з левага боку — плюх за шыю нешта халоднае. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плюх межд., в знач. сказ., прост.
1. бух;
2. шлёп, плюх;
1, 2 см. плю́хнуць 1, 4;
3. булты́х; см. плю́хнуцца 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)