ПЛО́СКІ ДРУК,

від друку, пры якім друкавальныя і прабельныя элементы друкарскай формы знаходзяцца ў адной плоскасці. Заснаваны на выбіральным змочванні друкавальных элементаў тлустай фарбай, а прабельных — водным растворам (дасягаецца хім. апрацоўкай формы). Выкарыстоўваецца для друкавання газет, ілюстраваных часопісаў і кніг, геагр. карт, рэпрадукцыі карцін, упаковачнай прадукцыі і інш.

Паколькі тлушч і вада не змешваюцца, папярэдне ўвільготненыя прабельныя ўчасткі формы не ўспрымаюць фарбу і яна кладзецца толькі на друкавальныя элементы; пры ўвільгатненні формы вада не змочвае слой фарбы, але ўспрымаецца прабельнымі ўчасткамі. Пры друкаванні форму папераменна змочваюць вадой і закатваюць фарбай, якая з формы перадаецца затым на паперу ці інш. матэрыял. Першы спосаб П.д. — літаграфія (вынайдзена ў 1798), якая з сярэдзіны 20 ст. страціла сваё значэнне з пашырэннем плоскага афсетнага друку (вынайдзены ў 20 ст.). Плоскадрукавальная друкарская машына створана ням. вынаходнікам Ф.​Кёнігам у 1811. Да спосабаў П.д. адносіцца таксама фотатыпія (вынайдзена ў 1855). Плоскадрукавальныя машыны літаграфскага і фотатыпнага друку маюць плоскую форманясучую паверхню (талер) і цыліндрычную прыціскальную (друкавальны цыліндр). Гл. таксама Кнігадрукаванне.

Літ.:

Полянский Н.Н. Основы полиграфического производства. 2 изд. М., 1991;

Технология печатных процессов. М., 1989;

Чехман Я.И., Сенкусь В.Т., Бирбраер Е.Г. Печатные машины. М., 1987.

У.​М.​Сацута.

Плоскі друк: а — прынцыповая схема друкавання (1 — друкарская форма, 2 — матэрыял, 3 — Друкавальны цыліндр, 4 — фарба); б — друкарская форма плоскага афсетнага друку (1 — друкавальныя элементы, 2 — прагальныя элементы, 3 — фарба, 4 — водны раствор); в — плоскадрукавальная машына (1 — транспарцёр, 2 — саманаклад, 3 — друкавальны цыліндр, 4 — талер, 5 — фарбавальны апарат; 6 — прыёмны стол).

т. 12, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чырвоны плоскі лішай

т. 17, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пло́ска нареч. пло́ско; см. пло́скі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

турбеля́рыя

плоскі чарвяк’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. турбеля́рыя турбеля́рыі
Р. турбеля́рыі турбеля́рый
Д. турбеля́рыі турбеля́рыям
В. турбеля́рыю турбеля́рый
Т. турбеля́рыяй
турбеля́рыяю
турбеля́рыямі
М. турбеля́рыі турбеля́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэмнацэфа́л

плоскі чарвяк-паразіт’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэмнацэфа́л тэмнацэфа́лы
Р. тэмнацэфа́ла тэмнацэфа́лаў
Д. тэмнацэфа́лу тэмнацэфа́лам
В. тэмнацэфа́ла тэмнацэфа́лаў
Т. тэмнацэфа́лам тэмнацэфа́ламі
М. тэмнацэфа́ле тэмнацэфа́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трэмато́да

‘паразітычны плоскі чарвяк’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трэмато́да трэмато́ды
Р. трэмато́ды трэмато́д
Д. трэмато́дзе трэмато́дам
В. трэмато́ду трэмато́д
Т. трэмато́дай
трэмато́даю
трэмато́дамі
М. трэмато́дзе трэмато́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бума́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Мужчынскі плоскі кашалёк для папяровых грошай і дакументаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыша́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Адрэзаны плоскі кусок чаго-н. ядомага.

К. сала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саліцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Доўгі плоскі чарвяк, які паразітуе ў страўніку чалавека і жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

attachecase [əˈtæʃeɪˌkeɪs]n. дыплама́т (плоскі партфель)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)