плані́раваццанесов., страд. плани́роваться; см.плані́раваць II
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
glide[glaɪd]v.
1. ру́хацца ці́ха і пла́ўна
2.плані́раваць (пра птушку або планёр)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
плані́раваннеIср., ав. плани́рование; см.плані́раваць I
плані́раваннеIIср. (распределение, разметка на местности) плани́рование; планиро́вка ж.; см.плані́раваць II
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
szybować
незак.
1. лунаць, лятаць;
2.планіраваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
плани́роватьIIнесов.
1.(разрабатывать план) планава́ць;
2.(распределять, размечать на местности)плані́раваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДРАКО́НЫ (Draco),
род яшчарак сям. агам. 22 віды. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць пераважна ў кронах дрэў.
Даўж. да 40 см. Тулава ярка і страката афарбаванае. Па баках цела шырокія скурныя складкі, якія падтрымліваюцца 5—7 несапраўднымі рэбрамі. Складкі здольны распасцірацца ў выглядзе крылаў, таму Д. могуць планіраваць на адлегласць да 30 м і на ляту мяняць напрамак палёту. У самцоў на горле мяшэчкападобная скурная складка. Хвост тонкі і доўгі. Адкладваюць 2—6 яец у неглыбокую ямку. Кормяцца дробнымі насякомымі, пераважна мурашкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЁР (франц. planeur ад planer лятаць),
безматорны кіравальны лятальны апарат, цяжэйшы за паветра. Здольны планіраваць у паветры, ляцець гарызантальна, лунаць і набіраць вышыню. Можа пераадольваць адлегласці больш за 1000 км, дасягаць вышыні 14 км; скорасць палёту — да 250 км/гадз. П. падымаюць у паветра самалётам ці пускаюць яго са схілу гары і ён набывае скорасць для стварэння падымальнай сілы крыла. Працягласць палёту ў спакойным паветры залежыць ад вышыні, на якую падняты П. Вырабляюць з лёгкіх сплаваў металаў і пластмас масай да 500 кг. Выкарыстоўваюцца пераважна ў спорце і навуч. практыцы пілатавання.