2.Гіст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі 18 ст. і ў некаторых краінах зараз.
3.Уст. Мясцовасць, аддаленая ад сталіцы; перыферыя.
[Лац. provincia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Peripheríe
f -, -rí¦en
1) перыферы́я
2) ускра́іна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
province[ˈprɒvɪns]n.
1. край, во́бласць
2.pl.the provinces праві́нцыя, перыферы́я
3.fml сфе́ра дзе́йнасці; кампетэ́нцыя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
periphery[pəˈrɪfəri]n.fmlперыферы́я;
a residential area on the periphery of the city жылы́ масі́ў на ўскра́іне го́рада
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
перыферы́чны
(ад перыферыя)
размешчаны на паверхні, аддалены ад цэнтра (напр. п-ая нервовая сістэма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Відзік ’пейзажны малюнак у рамцы пад шклом’ (гродз., Сцяц., Словаўтв.); ’паштоўка’ (маз.Мат. Гом.). Укр.видик, рус.видик (памянш. ад від), польск.widok ’від, перспектыва, пейзаж, пейзажны малюнак’, чэш.viděk ’вёска, правінцыя, перыферыя’; ’пейзаж, від’, славац.vidiek ’тс’, серб.-харв.вѝдик ’гарызонт’; ’від’, макед.видик ’тс’. Запазычана з польск.widok; пры гэтым суфікс ‑ok заменены на беларускі ‑ік (з памяншальна-ласкальным адценнем). Пазней стала ўспрымацца як памяншальнае ад від (Сцяц., Словаўтв., 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праві́нцыя
(польск. prowincja, ад лац. provincia)
1) заваяваная старажытнымі рымлянамі тэрыторыя;
2) мясцовасць, аддаленая ад сталіцы ці культурнага цэнтра, перыферыя;
3) адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў некаторых краінах, напр. у Італіі, Іспаніі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЗО́РСКІ АНТЫЦЫКЛО́Н, Азорскі максімум,
субтрапічная вобласць высокага атм. ціску над Атлантычным ак. з цэнтрам каля Азорскіх а-воў. Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліп. ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўд. Еўропы і Паўн. Афрыкі, утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага м., зімой у напрамку Сахары. На надвор’е Беларусі ўплываюць паўн.-ўсх.перыферыя або адасобленыя «ядры» азорскага антыцыклону: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор’е з высокімі т-рамі паветра (зімой часам да 8 °C і больш, летам да 25—30 °C і вышэй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́КА,
орган зроку ў чалавека, пазваночных жывёл і многіх беспазваночных (членістаногія, галаваногія малюскі). У чалавека і пазваночных складаецца з вочнага яблыка, перыферычнага аддзела зрокавага аналізатара, які зрокавым нервам злучаны з мозгам, з ахоўных дапаможных органаў (вокарухальныя мышцы, арбіта, павекі, у наземных пазваночных таксама слёзны апарат). Сценка вочнага яблыка мае 3 абалонкі: склеру, якая ў пярэдняй частцы празрыстая (рагавіца), сярэднюю (складаецца з радужнай абалонкі, або радужкі, раснічнага цела і ўласна сасудзістай абалонкі) і сятчаткі. Жоўтая пляма, што знаходзіцца ў цэнтры сятчаткі, забяспечвае дыферэнцыраваны каляровы зрок, перыферыя сятчаткі — чорна-белы. Збоку ад жоўтай плямы выхад зрокавага нерва ўтварае сляпую пляму, дзе няма фотарэцэптараў. Поласць вока запоўнена святлопраламляльнымі асяроддзямі: хрусталікам, шклопадобным целам, унутрывочнай вадкасцю. Праз адтуліну ў радужнай абалонцы (зрэнку) прамяні святла ўваходзяць у вока і, праламляючыся на паверхні вочнага яблыка, у рагавіцы, хрусталіку і шклопадобным целе, сыходзяцца на сятчатцы, утвараючы на ёй адлюстраванне бачнага прадмета. Некаторыя прасцейшыя (напр., жгуцікавыя) маюць святлоадчувальную пляму — вочка; у многіх чарвей і ўсіх членістаногіх акрамя простых вочак развіваюцца парныя вочы, у многіх членістаногіх — фасетачныя.