РАДЗІ́МЫ ЗНАК, невус, радзімка,
загана развіцця скуры; утварэнне, у састаў якога ўваходзяць невусныя клеткі, што ўтрымліваюць меланіны. Размешчаны часцей на скуры, таксама на слізістых абалонках, кан’юнктыве і ў сасудзістай сятчатцы вока. Зрэдку ў вобласці Р.з. назіраецца рост валасоў. Пры траўмах можа перарадзіцца ў меланому, пры гэтым павялічваецца, ушчыльняецца, мяняе колер.
т. 13, с. 220
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перараджэ́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. перараджацца — перарадзіцца.
2. Пагард. Страта свайго былога светапогляду пад уплывам варожай ідэалогіі. Ідэйнае перараджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяніцца, перамяніцца, ператварыцца, пераўтварыцца, пераўвасобіцца, змяніць выгляд, змяніць аблічча; перайначыцца, з'іначыцца, паіначаць, перавярнуцца, абярнуцца, перакінуцца (разм.); адмяніцца (абл.); вырадзіцца, перарадзіцца, перарасці, перайсці (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)