напуга́ть сов. напало́хаць, напужа́ць; (вспугнуть) успу́дзіць; (перепугать) разг. перапало́хаць, перапужа́ць; перапу́дзіць; (настращать) настра́шыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапудзіць.
2. у знач. прым. Ахоплены перапудам. З-пад кубла ўзняўся перапуджаны дзед, кінуўся са стопкі на двор, і тады ў адзін голас закрычалі і дзед і хлапчук: — Во-о-ой! — З-а-б-і-ў! Галавач. Борух выглядаў вечна перапуджаным, быў вяртлявы, надзвычайна худы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)