minimize

[ˈmɪnɪmaɪz]

v.t.

1) зьні́зіць да мі́німуму, рабі́ць мініма́льным

2) прымянша́ць, перамянша́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прыбядня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

Перамяншаць чые‑н. заслугі, вартасці, магчымасці і пад. — Ну, ты ўжо занадта прыбядняеш наш раён, — пакінуліся на Жэньку другія рабяты. Зуб. Тут [у крытычным аглядзе] правільна ацэнена сіла ўздзеяння «Адвечнай песні», не прыбядняе Багдановіч і змест яе, калі ставіць паэму ў адзін рад з «Жалейкай». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lessen

[ˈlesən]

1.

v.i.

ме́ншаць, зьмянша́цца; спада́ць, убыва́ць

2.

v.t.

зьмянша́ць; прымянша́ць, перамянша́ць

to lessen the achievements of others — прымянша́ць по́сьпехі і́ншых

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прыбядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Прыкідвацца бедным, менш забяспечаным, чым у сапраўднасці. — Ат, швагер, не прыбядняйся, — прамовіў Карусь Дзівак. — Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба? С. Александровіч. Потым Марцініха так пачала прыбядняцца, што выходзіла: дапамагаць трэба не сям’і Враніслава, а сям’і Марцінавай. Карпюк. // Перамяншаць свае заслугі, магчымасці і пад. — Вы ўжо, Стась, не прыбядняйцеся. Вы б і за Зеўса маглі сысці, — сказала Галя. Сабаленка. — Можна, не хвалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)