перамо́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамотваць — пераматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́твацца несов., страд. перема́тываться; см. перамо́тваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамотваць — пераматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mwinden

vt перамо́тваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перамо́тванне ср. перема́тывание, перемо́тка ж.; см. перамо́тваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przewijać

незак.

1. перамотваць; перакручваць;

przewijać taśmę do przodu (do tyłu) — перамотваць стужку наперад (назад);

2. перапавіваць;

przewijać dziecko — перапавіваць дзіця

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

экра́н, ‑а, м.

1. Перасоўны шчыт для аховы ад гарачыні ці святла. Паставіць экран ля каліна.

2. Спец. Прыстасаванне з паверхняй, якая адбівае, паглынае ці пераўтварае выпраменьванне розных відаў энергіі з мэтай аховы ад выпраменьвання ці яго выкарыстання. Экран плаціны. Экран паравога катла. □ Упершыню экраны ў дамбах зроблены з торфу і пяску. Галавач. // Паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў, сігналаў і пад. Экран радара. □ Павел зірнуў на экран тэлевізара, які паказваў падземную залу ракетадрома, дзе сабраліся ўсе, хто праводзіў іх, хацеў знайсці Валю ў натоўпе, ды не паспеў. Шыцік.

3. Нацягнутая на раму белая тканіна для дэманстрацыя фільмаў, дыяпазітываў і пад. На сцэне — столік, пакрыты чырвоным, крэслы і нават трыбуна. Там вісела ўжо не раз палотнішча экрана. Брыль. У класе ўжо вісіць экран, некалькі хлапчукоў дапамагаюць кінамеханіку перамотваць стужкі. Жычка.

4. перан. Кінамастацтва. Дык дзякуй за тое, мой дружа, Што ты вось ад гэтых бяроз Любоў нашу, вернасць і мужнасць — Усё да экрана данёс. Прыходзька.

•••

Шырокі экран — кінаэкран з павялічаным полем агляду, які набліжае ўспрыйманне фільма да ўмоў рэальнага бачання.

[Фр. écran.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)