Пераменны капітал 1/419; 5/409; 8/384, 538, 589, 592

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАМЕ́ННЫ КАПІТА́Л,

у марксісцкай эканам. тэорыі — частка капіталу, якая затрачана на фарміраванне рабочай сілы; можа мяняць сваю вартасць у працэсе вытв-сці, таму што ўтварае дадатковую прадукцыю або прыбавачную вартасць.

т. 12, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАМЕ́ННЫ ТОК,

электрычны ток, які перыядычна зменьваецца па значэнні і напрамку. Характарызуецца перыядам T (прамежак часу паміж двума аднолькавымі імгненнымі значэннямі току, вымяраецца ў секундах) і частатой f (велічыня адваротная перыяду: f = 1 T , вымяраецца ў герцах). У еўрап. краінах і СНД прынята стандартная частата 50 Гц, у ЗША — 60 Гц. У спец. прамысл. устаноўках ужываюцца частоты да 50 МГц, у радыётэхніцы да дзесяткаў тыс. МГц. П.т. найб. прыдатны для атрымання электраэнергіі (на электрастанцыях), яе перадачы і размеркавання (з дапамогай ліній электраперадачы, падстанцый, размеркавальных электрычных сетак), што абумоўлена зручнасцю і эканамічнасцю пераўтварэння П.т., прастатой і надзейнасцю пераменнага току машын. Найб. пашыраная сістэма П.т. — трохфазны ланцуг.

Сінусаідальны П.т. i (імгненнае значэнне) з амплітудай Im, кругавой частатой ω = 2πf і пачатковай фазай φi мяняецца паводле закону: i = Imsin(ωt + φi). Дзейнае (эфектыўнае) значэнне П.т. I = Im / 2 . У ланцугу толькі з актыўным электрычным супраціўленнем ток супадае па фазе з напружаннем электрычным, а яго дзейнае значэнне I = U R У ланцугу з індуктыўнасцю L змена току выклікае эрс самаіндукцыі, якая стварае дадатковае індуктыўнае супраціўленне XL = ωL. У выніку ток па фазе адстае на чвэрць перыяду ад напружання. У ланцугу з электраёмістасцю дзеянне пераменнага напружання перыядычна мяняе зарады на абкладках кандэнсатара. У выніку ўзнікае ток, дзейнае значэнне якога I = U / 1 ωC , дзе 1 ωC = XC — ёмістаснае супраціўленне. Ёмістасны ток па фазе апераджае напружанне на чвэрць перыяду. Магутнасць электрычная П.т. складаецца з актыўнай магутнасці і рэактыўнай магутнасці. У агульным выпадку паміж токам і напружаннем існуе зрух фаз φ = arctg X R . Косінус гэтага вугла наз. магутнасці каэфіцыентам і вызначаецца адносінамі актыўнай P і поўнай S магутнасцей: cosφ = P S . Аналіз і разлік П.т. робіцца з дапамогай вектарных дыяграм, сімвалічнага метаду (геам. аперацыі з вектарамі замяняюцца алгебраічнымі, для разліку ланцугоў П.т. выкарыстоўваюцца метады і законы ланцугоў пастаяннага току), чатырохполюсніка і інш. Разлік несінусаідальнага П.т. ажыццяўляецца метадамі гарманічнага аналізу і спектральнага аналізу.

Літ.:

Бессонов Л.А. Теоретические основы электротехники. 6 изд. М., 1973;

Нейман Л.Р., Калантаров П.Л. Теоретические основы электротехники. Ч. 2. 5 изд. М.; Л., 1959;

Теоретические основы электротехники. Ч. 2. 3 изд. М., 1970;

Касаткин АС. Электротехника. 3 изд. М., 1974.

У.​М.​Сацута.

Схема, графікі напружання u і току i у ланцугу пераменнага току: 1 — з актыўным супраціўленнем R. 2 — з індуктыўнасцю L; 3 — з ёмістасцю C; T — перыяд.
Графікі напружання u і току i у ланцугу пераменнага току: α, β — пачатковыя фазы току і напружання; φ — зрух фаз; Im, Um — амплітуды току і напружання; ω — вуглавая частата; t — час.

т. 12, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

alternating current [ˌɔ:ltəneɪtɪŋˈkʌrənt] n. electr. пераме́нны ток

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

переме́нный в разн. знач. пераме́нны;

переме́нная пого́да пераме́ннае надво́р’е;

переме́нная величина́ мат. пераме́нная велічыня́;

переме́нная звезда́ астр. пераме́нная зо́рка;

переме́нный капита́л эк. пераме́нны капіта́л;

переме́нный ток эл. пераме́нны ток;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інве́ртар, ‑а, м.

Прыстасаванне для пераўтварэння пастаяннага электрычнага току ў пераменны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інвертава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Пераўтварыць (пераўтвараць) пастаянны электрычны ток у пераменны.

[Лац. invertere — пераўтвараць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматфа́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які праходзіць некалькі або многа фаз. Шматфазны генератар пераменнага току. Шматфазны пераменны ток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

alternating current

Electr. пераме́нны ток

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

капіта́л, -у, м.

1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

Прамысловы к.

Фінансавы к.

Пераменны к.

Пастаянны к.

2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).

Купіў бы, ды капіталаў не хапае.

◊

Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)