пераці́снуцца, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Пераламацца, раздзяліцца на часткі ад ціску.
2. Вельмі моцна, занадта перавязацца (звычайна ў паясніцы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перало́мвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераламацца (у 1, 3, 4 і 5 знач.).
2. Зал. да пераломваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перало́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераламацца (у 1, 3, 4 і 5 знач.).
2. Зал. да пераломліваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надлама́цца, -ламлю́ся, -ло́мішся, -ло́міцца; -лама́ўся, -ма́лася; -ламі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім.
Сук надламаўся.
2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы; аслабець.
Здароўе надламалася.
3. перан. Стаць іншым, змяніцца.
У іх узаемаадносінах нешта надламалася.
|| незак. надло́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пералама́ць (пырылома́ты) ’пераараць іржышча’ (стол., Нар. лекс.), пірілума́ць (па́хыту) ’апрацаваць бараной адзін раз’ (Юрч. СНЛ), пераламі́цца ’пераламацца’ (Бяльк.). Да пера- і лама́ць (гл.), параўн. перамяша́ць ’пераараць папар вясною’, перабіва́ць ’баранаваць перад сяўбой’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
przełamać się
зак.
1. пераламацца;
2. пераламаць, пераадолець сябе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перагарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.
1. Пераламацца ад гарэння ці моцнага нагрэву, трэння.
Вось перагарэла.
2. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання.
Лямпачка перагарэла.
3. Сатлець, сапрэць.
Гной перагарэў.
4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.).
Гнеў перагарэў.
|| незак. перагара́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е і перага́рваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разлама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Пры ломцы, удары распасціся на кавалкі, пераламацца. Акраец разламаўся на роўныя дзве часткі там, дзе быў раней нарэзаны. Чорны.
2. Разм. Разбурыцца, разваліцца, зламацца. Паркан разламаўся. □ Складваў, стараўся, а будыніна крывілася, хілілася, гатова была ў любы момант разлезціся, разламацца. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надлама́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім. Тоўсты сук надламаўся і цяпер, гайдаючыся, боўтаўся ў вадзе. Караткевіч.
2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы, аслабець. Здароўе надламалася. Душа надламалася.
3. перан. Стаць іншым, змяніцца. Алег убачыў, што ў яго ўзаемаадносінах з бацькам недзе нешта надламалася. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хра́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Зламацца, пераламацца з хрустам, трэскам. [Базыль:] — Можа, у вас шворан ёсць, а то мой храснуў на грэблі, відаць, не даеду... Броўка. // Утварыць хруст, трэск. Штосьці храснула, нібы зламалася пад нагой сухая галінка, і вартавыя курчыліся ўжо на зямлі. Бураўкін. / у безас. ужыв. Пятрок што мае сілы ўпёрся плячом у борт, ад натугі аж храснула ў паясніцы. Хадановіч.
2. Разм. груб. Моцна стукнуць, выцяць. Не памятаючы, што раблю, узняў дручок і храснуў ім не то па кані, не то па жаўнер у. Сяргейчык. [Галя:] — А тады як храсне гэтая бутэлька.. [немцу] па галаве, ён і кулямёт выпусціў. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)