перако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перакаціцца (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Зал. да перакочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перако́чвацца несов., возвр., страд. перека́тываться; перева́ливаться; см. перакаці́цца 1, перако́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

като́к², -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. У будаўніцтве: машына са стальнымі валкамі для ўшчыльнення і выраўноўвання грунту, дарожных пакрыццяў і інш.

2. Круглая драўляная калодка, па якой перакочваюць цяжкія прадметы.

Перакочваць бярвенне на катках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

taczać

незак. качаць; перакочваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вельцава́ць

(ням. wälzen = качаць, перакочваць)

перапрацоўваць поліметалічныя адходы металургічнай вытворчасці з мэтай дадатковага атрымання металаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

przewalać

незак.

1. валіць; перакульваць;

2. перакочваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВЕЛЬЦАВА́ННЕ (ад ням. wälzen качаць, перакочваць),

перапрацоўка поліметал. адходаў металургічнай вытв-сці (шлакаў свінцовай, меднай і алавянай вытв-сці, цвёрдых рэшткаў цынкавай вытв-сці) з мэтай дадатковага атрымання металаў. Прадукты вельцавання — узгоны свінцу, цынку, волава і інш. металаў, а таксама клінкер, які мае звычайна медзь.

У працэсе вельцавання адходы змешваюцца са здробненым палівам (коксам, антрацытам і інш.) і награюцца ў гарыз. вярчальных печах да т-ры 1100—1300 °C. Лятучыя металы (перш за ўсё цынк) пад уздзеяннем т-ры аднаўляюцца з вокіслаў, выпараюцца і зноў акісляюцца кіслародам паветра і вуглякіслым газам. Вокіслы ўлоўліваюцца ў фільтрах, пасля чаго з іх вылучаюць металы. Медзь, жалеза і інш. нелятучыя металы, якія застаюцца ў цвёрдым стане, выплаўляюць (на плавільных з-дах).

т. 4, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.

1. Часовая падкладка, апора пад што‑н. у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі. Перакочваць бярвенне па лагах.

2. Абл. Падваліна. — Нам трэба [лес] на стойкі, на ніжнія вянцы, на лагі, каб падлога не гніла, — пералічваў Сільчанка. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mwälzen vt

1) перако́чваць

2) звярга́ць; рабі́ць пераваро́т (у грамадстве, жыцці, навуцы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przetaczać

незак.

1. перакочваць;

2. пераліваць;

przetaczać komu krew — пераліваць каму кроў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)