Мяккун ’малюск’ (Флора). Тэрмін, перакладзены з лац. molluscus ’мяккаваты < mollis ’мяккі’. Аналагічная калька — чэш. mekkyš ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пере́бранный

1. перабра́ны;

2. перабра́ны; перакла́дзены; перасы́паны; см. перебра́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перестла́нный

1. перасла́ны;

2. перамо́шчаны, перасла́ны; перакры́ты; перакла́дзены; перабрукава́ны; см. перестла́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przełożony

przełożon|y

1. перакладзены; перастаўлены;

2. адкладзены, адтэрмінаваны;

3. перакладзены (на іншую мову);

4. вышэйшы;

siostra ~a — старэйшая (мед)сястра;

5. ~y м. начальнік;

6. ~a ж. начальніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перакладны́ 1, а́я, ‑о́е.

Які мяняўся на паштовых станцыях (пра экіпажы і коней да правядзення чыгунак). Перакладная тройка. // у знач. наз. перакладна́я, о́й, ж.; часцей мн. перакладны́я, ы́х. Экіпаж з коньмі, якія мяняліся на паштовых станцыях. Ехаць на перакладных.

перакладны́ 2, а́я, ‑о́е.

Перакладзены з якой‑н. мовы. Перакладны твор. □ З году ў год павялічваецца перакладная кніжная прадукцыя Беларусі. Палітыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІЛЬЮ́ШЧЫЦ (Канстанцін Мікалаевіч) (н. 2.1.1947, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. паэт. Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1968). У 1968—92 на ваен. службе. Друкуецца з 1965. Гал. тэма твораў — родная Беларусь, служба вайскоўцаў (зб-кі «Армейскія будні», 1977, «Таежны гарнізон», 1982, і інш.). Асобныя яго творы перакладзены на ўкр., груз. і рус. мовы.

т. 7, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАВА́ КАРАЛЕ́ВІЧ,

герой стараж. аповесці і нар. казак. Твор пра Баву Каралевіча ўзнік у 12 ст. ў Францыі як рыцарскі раман. Праз Італію і Сербію трапіў на Беларусь, дзе ў 16 ст. перакладзены на бел. мову. На ўсх.-слав. землях «Аповесць пра Баву» шырока бытавала ў вуснай перадачы і набыла рысы нар. казкі. Вядомыя рус., укр., бел. варыянты казкі «Бава Каралевіч». Бел. варыянты запісаны ў Чачэрскім, Бярэзінскім і інш. р-нах.

т. 2, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДРАЙКЕ́ВІЧ (Ян Андрэй Гінтоўскі) (1599 ці 1609—1674),

бел. і польскі пісьменнік, педагог, царкоўны дзеяч. Са шляхецкага роду Андрайкевічаў герба «Побуг» Ваўкавыскага пав. Быў рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума. Аўтар «Мемарыяла бессмяротнай памяці...» (Вільня, 1667), дзе змешчаны партрэты і гербы Сапегаў, а таксама твора «Гарчычнае зерне горкай пакуты... Хрыста...» (Вільня, 1673), перавыдадзенага ў Вільні (1688, 1757), Замосці (1701), Калішы (1746, 1756), Кракаве (1881); у 1719 перакладзены на ням. мову.

У.​Г.​Кароткі.

т. 1, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗВЯЗДА́ ПРАСВЕ́ТЛАЯ»,

помнік перакладной стараж.-бел. л-ры, зборнік легенд, звязаных з культам дзевы Марыі. Як сведчыць адзін са спісаў, на рус. мову перакладзены з бел. тэксту «прасталюдзінам Мікітам» у Маскве ў 1668. Помнік зах.-еўрап. паходжання, але арыгінал (лац. ці польскі) не знойдзены. У зборніку 15 раздзелаў, прысвечаных апавяданням пра цуды Багародзіцы. 15-ы раздзел, што адсутнічаў у бел. арыгінале, складзены з рус. паданняў пра абразы і выпісак з інш. зб-каў.

т. 7, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перемётанныйI

1. перакі́даны, паперакіда́ны, паперакі́дваны;

2. перакі́даны, паперакіда́ны, паперакі́дваны, перакла́дзены, папераклада́ны, паперакла́дваны;

3. скі́даны, пасклада́ны, паскла́дваны; см. перемета́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)