пересмотре́ть сов., в разн. знач. перагле́дзець, пераглядзе́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перагляда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераглядаць — перагледзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераглядаць — перагледзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагляда́ць несов., в разн. знач. пересма́тривать; см. перагле́дзець 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Перашурмава́ць ’перашукаць, усё перагледзець, ўсюды абшукаць’ (гродз., Скарбы). Да пера- і нармаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Ускапаць нанава.
П. бульбянішча.
2. Падзяліць што-н. ровам, канавай упоперак.
П. дарогу.
3. перан. У пошуках чаго-н. дэталёва перагледзець, перабраць паперы, рэчы і пад.
Перакапаў усе рэчы ў шуфлядзе.
|| незак. перако́пваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перако́пванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
revision [rɪˈvɪʒn] n.
1. перагля́д; праве́рка, выпраўле́нне;
His lecture needs revision. Яго лекцыю трэба перагледзець.
2. паўтарэ́нне, прагля́д канспе́кта пе́рад экза́менам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАТА́ПАЎ (Аляксандр Львовіч) (27.9. 1818—5.11.1886),
расійскі дзярж. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1874). Скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кав. юнкераў (1837). Удзельнік падаўлення Венгерскай рэвалюцыі 1848—49, Крымскай вайны 1853—56. З 24.5.1864 пам. віленскага ген.-губернатара М.М.Мураўёва. У 1868—74 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал. нач. Віцебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. Пры П. ў бел. губернях адменена ваен. становішча, у 1869—70 ад Віленскага генерал-губернатарства аддзелены Магілёўская, Віцебская і Мінская губ. Падтрымліваў праект Э.Т.Баранава перагледзець на карысць памешчыкаў умовы сял. рэформы 1861 на Беларусі. 3 ліп. 1874 шэф жандараў і гал. нач. 3-га аддзялення. Са снеж. 1874 у адстаўцы.
А.М.Лукашэвіч.
т. 12, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
rethink2 [ˌri:ˈθɪŋk] v. (rethought) перагле́джваць (меркаванне, рашэнне, думку);
We have an opportunity to rethink our campaign strategy. У нас ёсць магчымасць перагледзець стратэгію нашай кампаніі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
update2 [ˌʌpˈdeɪt] v.
1. уно́сіць зме́ны і дада́ткі; мадэрнізава́ць;
update a book перагле́дзець і дапо́ўніць кні́гу но́вымі да́нымі
2. дава́ць апо́шнюю інфарма́цыю, паведамля́ць са́мыя апо́шнія наві́ны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)