powtórnie

паўторна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

reheat [ˌri:ˈhi:t] v. паўто́рна награва́ць; падаграва́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reuse2 [ˌri:ˈju:z] v. паўто́рна выкарысто́ўваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перазда́ць, -да́м, -дасі, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́й; -да́дзены; зак., што.

1. Здаць, перадаць у карыстанне што-н. нанава, на іншых умовах.

П. зямлю ў арэнду.

П. пакой.

2. Здаць, раздаць зноў, паўторна (карты).

3. Здаць экзамен, залік паўторна (разм.).

П. фізіку на чацвёрку.

|| незак. пераздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́й.

|| наз. перазда́ча, -ы, ж.

Дапусціць да пераздачы экзаменаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

redial [ˈri:daɪəl] v. паўто́рна набіра́ць ну́мар тэлефо́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пераэкзаменава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Здаць экзамен яшчэ раз, паўторна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабалатава́ць

паўторна балатаваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перабалату́ю перабалату́ем
2-я ас. перабалату́еш перабалату́еце
3-я ас. перабалату́е перабалату́юць
Прошлы час
м. перабалатава́ў перабалатава́лі
ж. перабалатава́ла
н. перабалатава́ла
Загадны лад
2-я ас. перабалату́й перабалату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перабалатава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дваі́ць, дваю́, дво́іш, дво́іць; незак., што.

1. Паўторна ўзорваць, пераворваць.

Д. поле.

2. Падзяляць на дзве часткі (спец.).

Д. скуры.

|| зак. падво́іць, -во́ю, -во́іш, -во́іць; -во́ены.

|| наз. двае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

iterate [ˈɪtəreɪt] v. паўтара́ць;

iterate an accusation паўто́рна абвінава́ціць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Прагуляць звыш меры, больш, чым патрэбна.

2. што. Згуляць паўторна.

П. партыю ў шахматы.

|| незак. перагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перагу́льванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)