зда́цца

‘паказацца, паўстаць, узнікнуць у думках’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зда́мся здадзі́мся
2-я ас. здасі́ся здасце́ся
3-я ас. зда́сца здаду́цца
Прошлы час
м. зда́ўся здалі́ся
ж. здала́ся
н. здало́ся
Загадны лад
2-я ас. зда́йся зда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Паўста́нец ’бунтаўшчык’ (Нас., Шат.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. powstaniec ’тс’ (Даль, 3, 374). Гл. паўстаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

round (up)on

накі́нуцца, паўста́ць су́праць, закі́даць папро́камі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

powstać

зак.

1. устаць;

2. паўстаць;

powstać przeciwko komu/czemuпаўстаць супраць каго/чаго;

3. узнікнуць, паўстаць, вынікнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КО́СТКІ НАПЕ́РСКАГА ПАЎСТА́ННЕ 1651,

сялянскае паўстанне ў Рэчы Паспалітай на чале з шляхціцам А.​Л.​Косткам Наперскім. У канцы 1650 ці ў пач. 1651 ён дамовіўся з Б.Хмяльніцкім пра пашырэнне сял. паўстання на тэр. Польшчы. Выкарыстаўшы паліт. сітуацыю (канцэнтрацыя польск. арміі на Украіне), разам з М.​Радоцкім і С.​Лянтоўскім арганізаваў сял. атрад і 14 чэрв. захапіў замак у Чорштыне (Малапольскае ваяв.), адкуль высылаў універсалы, з заклікам да сялян паўстаць супраць шляхты. Паўстанне ахапіла Падгалле (раён Прыкарпацця) і пагражала перакінуцца на Кракаў. Аднак 24 чэрв. войскі, сабраныя кракаўскім біскупам П.​Гембіцкім, захапілі Чорштын. Костка Наперскі разам з Радоцкім і Лянтоўскім схоплены і пакараны смерцю (пасаджаны на кол). У пач. ліпеня паўстанне канчаткова задушана.

т. 8, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

павыраста́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. Стаць высокімі, дарослымі (пра людзей).

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Узнікнуць — пра ўсё, многае.

Навакол павырасталі новыя дамы.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паўстаць перад вачамі — пра многіх, многае.

Як з зямлі павырасталі салдаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фе́нікс м. міфал. Phönix m -, -e;

паўста́ць як фе́нікс з по́пелу wie ein Phönix aus der sche stigen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́расці, -сту, -сцеш, -сце; -сцем, -сцеце, -стуць; вы́рас, -сла; зак.

1. гл. расці.

2. з чаго. Стаць большым ростам настолькі, што адзенне стала малое.

В. з касцюма.

3. перан. Удасканальваючыся, дасягнуць больш высокай ступені.

Кампазітар вырас за апошнія гады.

4. Паказацца нечакана, паўстаць перад вачамі.

На парозе вырас сувязны.

Як з-пад зямлі вырас (нечакана паявіўся). Перад падарожнікамі вырас горад.

|| незак. выраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wyłonić się

зак.

1. паказацца (удалечыні);

2. выявіцца, паўстаць, вынікнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

предста́ть сов. стаць (перад кім, перад чым); (явиться) з’яві́цца, паяві́цца (перад кім, перад чым); паўста́ць (перад кім, перад чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)