насаро́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Вялікая млекакормячая траваедная жывёліна паўднёвых краін з адным або двума рагамі на пярэдняй частцы морды.

Афрыканскі н.

Белы н.

|| прым. насаро́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

trad [træd] n. infml традыцы́йны джаз (у стылі паўднёвых штатаў ЗША 1920-х гадоў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

царкоўнаславя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да набажэнскай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян. Сымон-кантычнік.. гугнявіў нараспеў незразумелыя царкоўнаславянскія словы. Бядуля.

•••

Царкоўнаславянская мова — літаратурная мова ўсходніх і паўднёвых славян перыяду 11–17 стст., якая падверглася ўплыву жывых славянскіх моў і ўтварыла мясцовыя варыянты (ізводы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеана́ж, ‑у, м.

Сістэма кабальнай, напаўпрыгонніцкай залежнасці селяніна, парабка ад землекарыстальніка ў краінах Лацінскай Амерыкі і паўднёвых штатах ЗША.

[Фр. péonage ад ісп. peón — падзёншчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́шчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйная млекакормячая жывёліна некаторых паўднёвых краін, якая мае пакрытае рагавой луской цела, невялікую галаву, доўгі хвост і кароткія лапы з моцнымі кіпцюрамі.

2. Устарэлая назва некаторых вымерлых паўзуноў і земнаводных.

|| прым. я́шчарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́друга, ‑і, ДМ ‑друзе, ж.

1. Гіст. Патрыярхальная сямейная абшчына ў паўднёвых славян.

2. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў у Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

country and western [ˌkʌntriəndˈwestən] n. му́зыка ка́нтры, папуля́рная му́зыка ў сты́лі, які́ характэрны для паўднёвых і захо́дніх раёнаў ЗША

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вало́ўскі (маркач) ’валашскі’ (Кліх.). Валоўскі < *валошскі да валах ’назва паўднёвых раманскіх народаў’. Гл. валошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

C & W [ˌsi:ənˈdʌblju:] n. (скар. ад country and western) му́зыка ка́нтры, папуля́рная му́зыка ў сты́лі, які́ характэрны для паўднёвых і захо́дніх раёнаў ЗША

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ра́кія

(балг. ракия)

слівавая або наогул фруктовая гарэлка ў паўднёвых славян.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)