сярэдняя фаза клетачнага дзялення (меёзу ці мітозу); адпавядае максімальнаму ўзроўню кандэнсацыі храмасом. Адрозніваюць 2 перыяды М.: метакінез (храмасомы збіраюцца ў экватарыяльнай вобласці верацяна дзялення клеткі і ўтвараюць экватарыяльную пласцінку) і ўласна М. (устанаўліваюцца сувязі паміж храмасамальнымі ніцямі верацяна і цэнтрамерамі і храмасомы раз’ядноўваюцца на храматыды). Працягласць М. 0,3—175 мін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узра́даваць, ‑радую, ‑радуеш, ‑радуе; зак., каго.
Выклікаць у каго‑н. пачуццё радасці; абрадаваць. Сустрэча з незнаёмым чалавекам у незнаёмым лесе .. [Язэпа] і ўзрадавала, і ўстрывожыла.Якімовіч.Па яе твары бачу, што наша паяўленне цётку Марыну не вельмі ўзрадавала.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пі́нушкі́ ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.), капыл.піпухі, шлюхі, птахі, птушкі, пнушкі ’адросткі нер’яў пасля лінькі’ (маг., ЛА, 1). Утвораны пры дапамозе суф.⇉‑ушк‑і ад пень (гл.) < прас;]. *рьпь ’тс’. Гук на месцы *-ь⇉вынік дысімілятыўнага якання, альбо паяўленне новага ‑ь‑ > ў групах зычных (Карскі, 1, 201–202).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКУСТАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ЭФЕ́КТ,
узнікненне пастаяннага току ці электрарухальнай сілы ў праводным асяроддзі (метал, паўправаднік) пад уздзеяннем бягучай ультрагукавой (УГ) хвалі. Адкрыты Г.Вайнрахам і Х.Дж.Уайтам (ЗША, 1957) у монакрышталях германію. Паяўленнеэл. току звязана з перадачай імпульсу (і адпаведна энергіі) ад гукавой хвалі электронам праводнасці. Пад уздзеяннем УГ хвалі ў правадніку ўзнікаюць лакальныя эл. палі, якія распаўсюджваюцца разам з хваляй і захопліваюць носьбіты зараду, што прыводзіць да ўзнікнення акустаэл. току. Акустычны эфект адносіцца да нелінейных эфектаў (гл.Нелінейная акустыка). Выкарыстоўваецца для вымярэння магутнасці УГ сігналу, частотных характарыстык УГ пераўтваральнікаў, для даследавання эл. уласцівасцяў паўправаднікоў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЫСГАРМО́НІЯсексуальная,
агульная назва розных расстройстваў сексуальных узаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай (сексуальнымі партнёрамі). Можа праяўляцца ўласна сексуальнымі расстройствамі і парушэннем псіхал. сувязей паміж партнёрамі.
Прычынай з’яўляюцца нярэдка спалучэнне асобаснай і фізічнай неадпаведнасці мужчыны і жанчыны, індывід. адрозненні партнёраў у фіз. і культ. развіцці, асабліва сексуальных паводзін і псіхал. аблічча, наяўнасць у аднаго або абодвух партнёраў уяўных ці сапраўдных сексуальных расстройстваў і інш. Узмацняюць Д. паяўленне новых захапленняў, здрада, алкагольныя эксцэсы. Калі Д. чыста псіхал. характару (без сексуальных парушэнняў), найб. часта парушаюцца лібіда (палавая цяга), эрэкцыі (у мужчын), радзей развіваецца заўчаснае семявывяржэнне. Лячэнне Д. накіравана на ліквідацыю ўласна сексуальных расстройстваў, правядзенне псіхатэрапіі з партнёрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́ЛІЯ (Monilia),
род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды: М. пладовая (M. fructigena) — узбуджальнік пладовай гнілі семечкавых і костачкавых пладовых парод, М. шэрая (M. cinerea) — выклікае вясной маніліяльны апёк (маніліёз) у выглядзе засыхання кветак, лісця і парасткаў, а ў летне-асенні перыяд — паяўленне шэрай гнілі на пладах.
Міцэлій грыба пранізвае пашкоджаныя органы. Аднаклетачныя канідыі фарміруюцца на канідыяносцах, размешчаных групамі накшталт шаравата-бурага налёту або даволі шчыльных падушачак, раскіданых ці ў канцэнтрычных кругах. Зімуе ў пашкоджаных органах і муміфікаваных сухіх пладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНАРЭЦЭ́ПТАРЫ сенсарныя структуры жывёл і чалавека, якія ўспрымаюць мех. раздражненні з навакольнага асяроддзя ці з унутр. органаў. Рэцэптары 1-га тыпу маюць спецыялізаваныя валаскова-раснічастыя структуры, што прымаюць удзел у першаснай рэцэпцыі (напр., валасковыя рэцэптары органаў слыху, бакавой лініі, вестыбулярнага апарата і інш.). Рэцэптары 2-га тыпу ўспрымаюць стымул непасрэдна механаадчувальнай мембранай нерв. канца (напр., тканкавыя М. пазваночных). Важную ролю ў развіцці, арганізацыі і дзейнасці М. адыгрываюць умовы існавання арганізмаў. У жывёл, што карыстаюцца эхалакацыяй (напр., кажаны, дэльфіны) М. органаў слыху ўспрымаюць ультрагукі. Развіццё апорна-рухальнага апарата выклікала паяўленнепрапрыярэцэптараў, развіццё сардэчна-сасудзістай сістэмы — узнікненне М. сэрца, барарэцэптараў сасудаў і інш.