rat-trap [ˈrættræp] n.

1. па́стка для пацуко́ў

2. па́стка; бязвы́хаднае стано́вішча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крысоло́вка ж.

1. па́стка на пацуко́ў;

2. (о собаке) пацукало́ў, -ло́ва м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Rttenfalle f -, -n па́стка на пацуко́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

РАТЫЦЫ́ДЫ [ад франц. rat пацук + ...цыд(ы)],

хімічныя сродкі групы заацыдаў, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння пацукоў. Разнастайныя па хім. будове і біял. уздзеянні. Найб. часта выкарыстоўваюць некат. антыкаагулянты (рэчывы, якія памяншаюць скорасць згусання крыві), асабліва вытворныя кумарыну (зоакумарын, фумарын, ратындан). Дабаўляюць у прынады.

т. 13, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

phobia [ˈfəʊbiə] n.

1. med. фо́бія

2. страх, бо́язь She has a phobia about rats. Яна страшэнна баіцца пацукоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЭРАТЫЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + франц. rat пацук),

комплекс мерапрыемстваў па знішчэнні шкодных грызуноў (пацукоў, мышэй, суслікаў, суркоў і інш.). Прафілактычная Д. накіравана на пазбаўленне грызуноў корму і піцця, а таксама месцаў для наладжвання нораў і гнёздаў. Знішчальную Д. праводзяць механічнымі (пасткі, петлі), біял. (бактэрыяльныя культуры, драпежнікі) і хім. метадамі.

т. 6, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rat trap

[ˈrættræp]

n.

1) па́стка на пацуко́ў

2) Figur. безнадзе́йнае стано́вішча

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

апо́сум

(індз. oposon)

невялікая жывёла сям. сумчатых пацукоў, якая водзіцца ў лясах Амерыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ратыцы́ды

(ад фр. rat = пацук + -цыды)

хімічныя прэпараты для знішчэння пацукоў і мышэй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

палёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Жывёліна атрада грызуноў падсямейства млекакормячых, падобная да мышэй і пацукоў. Рыжая палёўка. Лясная палёўка. □ Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)