антыбіётыкі, -аў, адз. антыбіётык, -а, м.

Рэчывы біялагічнага паходжання, здольныя падаўляць жыццядзейнасць хваробатворных мікраарганізмаў.

|| прым. антыбіяты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́йзер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Крыніца вулканічнага паходжання, якая перыядычна выкідвае фантаны гарачай вады.

|| прым. ге́йзерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туф, -у, м.

Порыстая горная парода вулканічнага або асадачнага паходжання, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

|| прым. ту́фавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

blue-blooded [ˌblu:ˈblʌdɪd]adj. шляхе́тнага або́ арыстакраты́чнага пахо́джання

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

му́скус, -у, м.

Вельмі пахучае рэчыва жывёльнага або расліннага паходжання, якое выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

|| прым. му́скусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́мба, -ы, ж.

Танец мексіканскага паходжання хуткага тэмпу, чатырохдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. ру́мбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нешляхе́тны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Не дваранскага паходжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інулі́н, ‑у, м.

Складаны вуглявод расліннага паходжання.

[Лац. inula — дзівасіл.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разначы́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

У Расіі ў 19 ст: прагрэсіўна настроены інтэлігент недваранскага паходжання.

|| прым. разначы́нны, -ая, -ае і разначы́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аэралі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Камень касмічнага паходжання; метэарыт.

[Ад грэч. aēr — паветра і lithos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)