ПАТЭНЦЫЯ́ЛЬНЫ БАР’Е́Р у фізіцы,

абмежаваная частка прасторы, у якой патэнцыяльная энергія часціцы большая, чым па-за яе межамі. Дзеліць прастору на 2 часткі, дзе патэнцыяльная энергія часціцы меншая, чым унутры П.б. Характарызуецца вышынёй (найб. значэннем) патэнцыяльнай энергіі. Адпавядае сілам адштурхоўвання. У класічнай механіцы праходжанне часціцы праз П.б. магчыма толькі, калі яе поўная энергія перавышае вышыню П.б. У квантавай механіцы магчыма праходжанне часціц з энергіяй, меншай за вышыню П.б. (гл. Тунэльны эфект).

Патэнцыяльны бар’ер: ε — поўная энергія часціцы, V0 — вышыня патэнцыяльнага бар’ера.

т. 12, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

потенциа́льный патэнцыя́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

актуа́льны, -ая, -ае.

1. Вельмі важны для дадзенага моманту, надзённы.

Актуальная тэма.

2. Які сапраўды існуе, праяўляецца ў рэчаіснасці; проціл. патэнцыяльны (кніжн.).

|| наз. актуа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

potenti¦ll a патэнцыя́льны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

агрэ́сар, ‑а, м.

Той, хто нападае, ажыццяўляе агрэсію; захопнік. Імперыялістычны агрэсар. Патэнцыяльны агрэсар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

would-be [ˈwʊdbi] adj. які́ маецца быць, патэнцыя́льны; з прэтэ́нзіяй;

He’s a would-be doctor. Ён маецца быць доктарам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

potential2 [pəˈtenʃl] adj. патэнцыя́льны;

a potential threat to national security патэнцыя́льная пагро́за нацыяна́льнай бяспе́цы;

potential customers патэнцыя́льныя пакупнікі́(кліенты)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЎТАЭЛЕКТРО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ,

выхад электронаў з металу (або паўправадніка) пад уздзеяннем моцнага эл. поля. Адбываецца з паверхні цела, якая адыгрывае ролю катода. Тлумачыцца на аснове тунэльнага эфекту і зоннай тэорыі цвёрдага цела. Пры павелічэнні вонкавага эл. поля змяншаецца патэнцыяльны бар’ер, большае імавернасць тунэльнага выхаду электронаў з цела, г. зн. павялічваецца колькасць выпрамененых электронаў. Шчыльнасць току аўтаэлектроннай эмісіі j = c1E​2exp(-c2/E), дзе E — напружанасць эл. поля, c1 і c2 — канстанты, якія залежаць ад матэрыялу катода. На аўтаэлектроннай эмісіі заснавана дзеянне розных прылад і прыстасаванняў (халодных катодаў, тунэльных дыёдаў і інш.).

т. 2, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

царо́ў, ‑ова.

Які належыць цару, знаходзіцца пры цару. Царовы слугі. Царова адзенне. □ [Дзед:] — Не пусцяць ва універсітэт — у Оксфард адвязу. Загорскі, бачыце, патэнцыяльны цароў злачынец... Караткевіч. Муляры каля дарогі Дабудоўваюць астрогі, І сілком царовы каты Цягнуць кожнага за краты. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эквіпатэнцыя́льны

(ад лац. aequus = роўны + патэнцыяльны)

аднолькавы з чым-н. у адносінах велічыні патэнцыялу;

э-ая паверхня — паверхня, ва ўсіх пунктах якой аднолькавы патэнцыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)