по́пыт, -у, М -пыце, м.

Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім-, чым-н.

П. на кнігі.

П. выклікае прапанову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчува́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак. (кніжн.).

Быць у наяўнасці, мецца, перажывацца кім-н., адбівацца на кім-н.

Адчуваецца пахаладанне.

Адчуваецца патрэба адпачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́добность патрэ́ба, -бы ж.; патрэ́бнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насу́щность надзённасць, -ці ж., пі́льная патрэ́ба, жыццёвая неабхо́днасць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

САЛАНЦЫ́,

прыродныя месцы, дзе на паверхню глебы выходзяць пласты грунту ці крыніцы, багатыя солямі натрыю; таксама штучныя прыстасаванні для мінер. падкормкі дзікіх жывёл. Патрэба ў мінер. рэчывах павялічваецца ў жывёл у перыяд гону, цяжарнасці, лактацыі, лінькі, росту рагоў і інш., напр., для лася сутачная патрэба ў солі — 7 г. Штучныя С. размяшчаюць на вял. адлегласцях, каб не ствараць вял. канцэнтрацыі жывёл у адных угоддзях. Каля С. праводзяць назіранні за жывёламі.

т. 14, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

працаёмкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць працаёмкага; патрэба ў вялікай затраце працы. Знізіць працаёмкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́льны, -ая, -ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы.

Пільная работа.

Пільная патрэба.

2. Старанны, руплівы.

П. у рабоце чалавек.

3. Уважлівы, неаслабны.

Пільная праверка.

Пільна (прысл.) сачыць.

|| наз. пі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Bed. = Bedarf – патрэба

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

urgency [ˈɜ:dʒənsi] n. пі́льнасць; пі́льная патрэ́ба;

a matter of great urgency пі́льная, неадкла́дная спра́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

недахо́п, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Памылка, хіба; недасканаласць чаго-н.; адмоўная рыса ў каго-н.

Выявіць недахопы ў рабоце.

2. Адсутнасць неабходнай колькасці каго-, чаго-н.; патрэба ў кім-, чым-н.

Н. урачоў.

Н. будаўнічых матэрыялаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)