патро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад патрашыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрашы́цца несов., страд. потроши́ться; пласта́ться; см. патрашы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

disembowel

[,dɪsɪmˈbaʊəl]

v.t.

патрашы́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

patroszyć

незак. патрашыць; матлашыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ператрыбу́шваць

‘разварочваць, ператрасаць, патрашыць усіх, многіх, усё, многае’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ператрыбу́шваю ператрыбу́шваем
2-я ас. ператрыбу́шваеш ператрыбу́шваеце
3-я ас. ператрыбу́швае ператрыбу́шваюць
Прошлы час
м. ператрыбу́шваў ператрыбу́швалі
ж. ператрыбу́швала
н. ператрыбу́швала
Загадны лад
2-я ас. ператрыбу́швай ператрыбу́швайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ператрыбу́шваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пласта́ть несов.

1. (резать пластами) кро́іць, скрыля́ць;

2. (распластывать) пластава́ць;

3. (рыбу) патрашы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трыбушы́цьпатрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; мёрск., Жыв. НС), ‘разварочваць, разрываць, даставаць усё, што знаходзіцца ў чым-небудзь’ (ТСБМ, Растарг.), ‘тармашыць, рабіць вобыск’ (там жа, ТС), ‘трэсці; разварочваць’: трыбушыць у сундуку (Юрч. СНЛ), турбу́шыць ‘тармасіць, тузаць’ (ТС), трыбушы́цца ‘знішчацца, развальвацца, рвацца’ (Юрч. Вытв.), трэбушы́ты ‘трэсці, калаціць’ (пін., Нар. лекс.), сюды ж трыбушэ́ннік ‘той, хто трасе, разбурае’ (Юрч. СНЛ). Укр. трибушити ‘рассыпаць, раструшваць’, ‘выдаляць вантробы з рыбы ці забітай жывёлы’, трибуши́тися ‘рассыпацца, раструшваць’, тельбуши́ти ‘раструшваць’, польск. trybuszyć ‘матлашыць; патрашыць забітага звера’, славен. trebúšiti ‘напружвацца, выпучваць жывот, пуза’, балг. търбу́ша, дыял. тербу́ша ‘вымаць вантробы’, макед. трбушипатрашыць, распорваць жывот’. Да трыбу́х (гл.), утворана, як патрашы́ць ад потрахі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрахі́, па́трахі, по́трахі, по́трохі, по́трох ’вантробы’ (маладз., глус., Янк. Мат.; КЭС, лаг.; ТС; Чач.), па́трашыць ’выварочваць вантробы’ (Касп., Нас.; КЭС, лаг.), патрашы́ць ’вымаць вантробы’ (ТСБМ, Шат.), даўг. патрушы́цьпатрашыць (курыцу)’ (Сл. ПЗБ), віц. патыршы́ць ’раздзяляць тушу на часткі’ (Шн. 2). Укр. по́трух, потрушо́к, потрухи́, потрушити, патроха́ти, рус. по́трох, потроши́ть, польск. patrochy ’тс’. Да троха, трошкі, трохі (гл.). Аналагічна польск. podróbki, podróbce ’патрахі’ > drobny ’дробны’, ням. Gänseklein ’гусіныя патрахі’ < …klein ’малы’ (Брукнер, 576; ён жа, KZ, 43, 304; Праабражэнскі, 2, 117; Фасмер, 3, 346). Сюды ж кам. потроша́нка ’вантрабянка’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыбушы́ць, -бушу́, -бу́шыш, -бу́шыць; -бу́шаны; незак. (разм.).

1. каго (што). Патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны.

2. перан., што. Разварочваць, разрываць што-н., даставаць, вымаць усё тое, што знаходзіцца ў чым-н.

Т. чамадан.

3. перан., каго-што. Рабіць вобыск, трэсці каго-н. (груб.).

|| зак. вы́трыбушыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gut3 [gʌt] v.

1. знішча́ць, спусто́шваць (асабліва агнём);

The factory was gutted in minutes. За некалькі хвілін фабрыка згарэла ўшчэнт.

2. патрашы́ць (рыбу, дзічыну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)