патапсіхало́гія

(ад пата- + псіхалогія)

раздзел псіхалогіі, які вывучае розныя формы парушэнняў псіхічнай дзейнасці пры паталогіі мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патаге́нны

(ад пата- + -генны)

хваробны, хваробатворны;

п-ыя мікробы — мікробы, якія выклікаюць хваробы ў чалавека і жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патамарфо́з

(ад пата- + -марфоз)

змяненне клінічных і марфалагічных праяўленняў хвароб у сувязі з уздзеяннем розных фактараў навакольнага асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патафізіяло́гія

(ад пата- + фізіялогія)

раздзел паталогіі, які вывучае заканамернасці ўзнікнення і працякання захворванняў у чалавека і жывёл; паталагічная фізіялогія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

патало́гія

(ад пата- + -логія)

1) адхіленне ад нормы жыццядзейнасці арганізма, а таксама навука аб хваробных працэсах, адхіленнях у арганізме;

2) перан. адхіленне ад нормы ў чым-н. (напр. п. паводзін).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)