поколоти́ть сов.
1. (постучать) пасту́каць;
2. (сильно побить) пабі́ць, набі́ць;
3. (разбить) пабі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
постуча́ть сов. пасту́каць, (долго, неоднократно) папасту́каць, папасту́кваць, разг. пагру́каць, (долго, неоднократно) папагру́каць, папагру́кваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Грукаць некаторы час. Быў [Якаў] упэўнены, што нямала прыйдзецца пагрукаць у дзверы, пакуль прачнецца Юзік. Чарнышэвіч. // Пастукаць. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
посту́кать сов., разг. пасту́каць, (долго, неоднократно) папасту́каць, папасту́кваць; разг. пагру́каць, (долго, неоднократно) папагру́каць, папагру́кваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм.
1. Здзюбаць усё, многае (пра птушак). Галубы падзюбалі ўсе зярняты.
2. Дзюбаць некаторы час. // перан. Пастукаць. Следчы падзюбаў алоўкам у паперу, кінуў порсткі позірк на Янку. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напача́тку, прысл.
Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.
1. Ударыць, звычайна са стукам.
С. кулаком па стале.
2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.
У акно ціха стукнулі.
3. каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.
С. па карку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).
Мне стукнула сорак. (безас.).
◊
Стукнуць у галаву; галаву стукнула каму — нечакана прыйшла думка.
|| незак. сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
|| наз. сту́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
толкну́ться
1. (столкнуться) сту́кнуцца;
2. (постучаться) разг. пасту́каць;
3. перен. (попытаться найти доступ куда-л.) су́нуцца, паткну́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасту́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пастукаць у дзверы, акно і пад., даючы знаць аб сваім прыходзе, просячы ўпусціць куды‑н. Міхаіл Сцяпанавіч Гаранскі нечага чакаў: усё яму здавалася — вось-вось нехта павінен прыйсці і пастукацца ў дзверы. Сабаленка. Вырашылі пастукацца ў акно, спытацца, што за сяло наперадзе. Пестрак. Віктар Гараеў нясмела пастукаўся ў дзверы да Рыгора Яўхімавіча. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rap2 [ræp] v.
1. злёгку ўдара́ць; сту́каць, пасту́кваць;
rap on the door пасту́каць у дзве́ры
2. (out) рэ́зка гавары́ць; выкры́кваць;
Captain Blake rapped out an order. Капітан Блэйк выкрыкнуў загад.
3. mus. выко́нваць рэп
♦
rap smb. on/over the knuckles крытыкава́ць каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)