настраля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Пастраляць многа, уволю. [Ціхон:] — Настраляўся я, брат, за свой век. А тут ніяк не мог узняць стрэльбы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

1. каго. Застрэліць, пастраляць усіх, многіх. Перастраляць усю дзічыну.

2. што. Расходаваць стральбою ўсё, многае. Перастраляць усе патроны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастраля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.

Пастраляць адзін аднаго. Адзін зваў у паліцыю, другі — у партызаны, а Антосіха тупала па двары — каб не паехалі немцы ці партызаны, — то бегала ў хату — баялася, што пастраляюцца. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Страляць многа, неаднаразова; пастраляць, настраляць многа каго‑, чаго‑н. [Міхал:] — Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва Ды хоць у смак папастраляем І ўсіх глушцоў паразганяем! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перетрави́ть сов.

1. (отравить всех или многих) патруці́ць, ператруці́ць; вы́труціць;

2. (преследуя, затравить всех или многих) охот. загна́ць, пастраля́ць;

перетрави́ть всех волко́в загна́ць (пастраля́ць) усі́х ваўко́ў;

3. (испортить травлением) техн. ператраві́ць;

4. (потравой уничтожить всё или многое) патраві́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

natłuc

зак.

1. набіць, натаўчы;

natłuc orzechów — натаўчы арэхаў;

2. набіць; перабіць; пастраляць;

natłuc ludzi — перабіць людзей

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перестреля́ть сов.

1. (всех, многих) пастраля́ць, перастраля́ць;

2. (ещё раз) перастраля́ць;

3. (израсходовать стрельбой) разг. расстраля́ць, перастраля́ць;

перестреля́ть все́ патро́ны перастраля́ць (расстраля́ць) усе́ патро́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэль, ‑і, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок. Часамі хадзіў Лабановіч у лес, каб пастраляць у цэль з .. рэвальверчыка. Колас. Многія цэлі былі падаўлены адразу ж, аднак на гэты раз фашысты адкрылі агонь у адказ. «Полымя». // Мішэнь. Ці б’е начальства ў цэль, ці шле «за малаком», Ды знойдуцца заўсёды Івановы, Што памахаць яму гатовы. Крапіва.

•••

Біць у цэль (міма цэлі) гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)