Прысто́іць, прысто́йваць ’ідучы, спыніцца, стаць на кароткі час’ (Гарэц., Бяльк., Жд.; чавус., Нар. сл.; ТСБМ), прыста́іваць ’спыняцца на кароткі час’; ’стаяць над тымі, хто працуе’; ’настойваць’ (Нас., Юрч.), прысто́яць ’прыпыніцца, пастаяць кароткі час’ (ТС), прыстояць ’затрымацца на хаду, прыпыніцца, пачакаць’ (Растарг.), ст.-бел. пристояти ’быць разам’: с молодци моими пристои (Альтбаўэр). Рус. смал. пристоя́ть ’спыніцца, зрабіць перадышку падчас хады’, укр. присто́ятипастаяць, чакаючы’. Да стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безабаро́нны, ‑ая, ‑ае.

Няздольны абараніць сябе, пастаяць за сябе, пазбаўлены абароны. І хлапчук нечакана адчуў сябе такім безабаронным, маленькім і кволым перад гэтай вялікай ноччу, гэтым лесам. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стымулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., каго-што.

Паскорыць (паскараць) або ўзмацніць (узмацняць) ажыццяўленне чаго‑н. Стымуляваць развіццё раслін. Стымуляваць развіццё жывёлагадоўлі. □ Людзі працы ўмеюць пастаяць за плён сваёй працы, за свае здабыткі, за сваю свабоду. Бо толькі свабода стымулюе стваральную працу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насто́й1 ’выцяжка з траў, раслін’ (Сл. ПЗБ), настойка ’настоеная на ягадах гарэлка’ (ТС), настоенка ’засыпаныя цукрам ягады’ (Ян.). Ад настойваць, настоіць ’зрабіць настой’; настоить водку ’зрабіць настойку з ягад, траў, пладоў’ (Растарг.), настая́цца ’доўга пастаяць’ і пад., да стаяць (гл.).

Насто́й2 ’гной’ (ДАБМ). Ад настая́ць, стая́ць, параўн. стойла ’месца, дзе стаіць буйная рагатая жывёла’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

настая́цца, ‑стаюся, ‑стаішся, ‑стаіцца; ‑стаімся, ‑стаіцеся; заг. настойся; зак.

Разм.

1. Доўга, многа пастаяць; правесці доўгі час стоячы. [Пеця] добра настаяўся ў калідоры, перш чым адважыўся прыадчыніць дзверы і зазірнуць у клас. Ракітны.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і настояцца. [Маці:] — Леташняя [настойка] яшчэ. Так настаялася ўжо, што проста чысты спірт. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пастая́лачка, пастаялка, лун. постоялка, карм. пастаяўка ’абрызглае малако’ (Сержп., Отчёт; паўн.-усх., КЭС; лун., в.-дзв., Шатал.), ’салодкае малако’ (Мядзв., Касп., Вешт., Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. Брэс., Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ), ’прэснае малако’ (Грыг., Нас., Шн. 3; паўн.-усх., Мане.), ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), іўеў. пастаялка ’свежая смятана’ (Сцяшк. Сл.). Да пастаяць (гл.). Аб суфіксе ‑ал‑ка гл. Сцяцко, Афіс, наз., 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шанава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шанаваць.

2. Глыбокая павага. [Рыгор:] — Пакінь, пакінь, Зося. Гэта не любоў, не шанаванне, калі чалавек занявольваецца, калі падсякаюцца яго хаценні, мардуюцца жаданні... Гартны.

3. Аказанне, выражэнне ўдзячнасці, гонару, увагі і пад. Пастаяць [жанкі] з вянкамі ў скрусе, На чырвоную звязду Лепшых кветак Беларусі З шанаваннем пакладуць. Астрэйка. [Бобрык:] — А за тое, што вы мне на старасці такое шанаванне зрабілі, яшчэ раз — шчырае дзякуй! Дуброўскі.

•••

Маё (наша) шанаванне — вітанне пры сустрэчы з кім‑н. — Маё шанаванне, — пакланіўся.. [Шчуроўскі] з годнасцю і нават грацыяй. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перастая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння. Жыта перастаяла і асыпалася. Смятана перастаяла.

2. што. Перачакаць што‑н. стоячы. Перастаяць дождж пад страхой.

3. што. Захавацца ў якім‑н. становішчы нейкі час; праіснаваць даўжэй за што‑н. Вякі перастаіць сцяна, Усё стрывае цэгла. Бураўкін. Скрыпучае дрэва перастаіць здаровае. Прыказка. // Пастаяць больш чым трэба. Стаўшы каля машыны ў адзін рад — пагранічнік пасярэдзіне, Віктар з шафёрам па баках, дачакаліся шасці гадзін і на ўсялякі выпадак хвілін дзесяць перастаялі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і наглядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Уволю паглядзець. Дзяўчынцы вельмі хацелася пастаяць, добра нагледзецца на дзівосную кветку. Сіняўскі. [Стэпа:] — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... — Яна разгорнілася і заплакала. — Дай мне наглядзецца на цябе... Гартны. / (з адмоўем «не» або дзеясл. «магчы»). [Маці] — Не пушчу раней, не пушчу... Я яшчэ на вас, дзеткі, добра не нагледзелася. Пальчэўскі. Некалькі дзён .. [Галя і Зоя] не адыходзілі адна ад другой і не маглі наглядзецца адна на адну. Сяргейчык.

2. Паглядзець, убачыць многа чаго‑н.; убачыць не адзін раз што‑н. У хаце поўна кабет, яны пры ўваходзе Міці на хвіліну змоўклі, а потым зноў загаварылі пра сваё.. — чаго нагледзеліся яны, колькі набедаваліся... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

postać

I posta|ć

ж.

1. вобраз, выгляд, аблічча;

w ~ci czego — у выглядзе чаго;

2. фігура, пастава, постаць;

3. персанаж;

4. грам. трыванне;

~ć dokonana — закончанае трыванне;

to zmienia ~ć rzeczy — гэта мяняе сутнасць рэчаў

II зак.

пастаяць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)