паслу́хацца сов., см. паслу́хаць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Пачуць, паслухаць многа чаго-н.

Н. казак.

Н. розных прамоўцаў.

2. Атрымаць задавальненне, слухаючы.

Н. спеваў салаўя.

Н. музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

posłuchać

зак.

1. паслухаць;

2. паслухаць, паслухацца, падпарадкавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ослу́шаться сов., разг. не паслу́хаць, не паслу́хацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

usłuchać

зак. паслухаць, паслухацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

внять сов. пачу́ць (каго, што), паслу́хаць, паслу́хацца (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паслуха́чы ’паслухмяны’ (Нас.). Утворана ад паслу́хаць < слу́хаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ач‑ы са значэннем ’схільны да таго, што названа утваральным словам’ (Бел. гр., 1985, 1, 307).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ngehorsam a непаслухмя́ны, непако́рны;

~ sein не слу́хацца, не паслу́хаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вар’я́т, ‑а, М ‑р’яце, м.

1. Псіхічна хворы чалавек. Хто цяпер пашкадуе залатаных стрэшак? Хіба толькі вар’ят або вораг які. Дудар.

2. Лаянк. Той, хто дзейнічае безразважна; шалёны; дзівак. [Вольга Сцяпанаўна:] — Ну, дай жа ты дзіцяці казку паслухаць! Добры бацька сам расказаў бы, а ён і паслухаць не дае. Вось вар’ят ужо! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫКА́ЗНІК,

галоўны член сказа, які знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка і абазначае дзеянне, стан ці прыкмету прадмета, названага дзейнікам. Паводле будовы ў бел. мове адрозніваюць выказнікі простыя, састаўныя і складаныя.

Самыя пашыраныя простыя выказнікі; яны падзяляюцца на дзеяслоўныя (выражаюцца найчасцей дзеясловамі абвеснага, загаднага ці ўмоўнага ладу: «За ракой туманяцца лугі», А.​Русак) і іменныя (выражаюцца звычайна назоўнікамі, прыметнікамі ці займеннікамі: «Душа народа — песня», Я.​Брыль; «Неба сіняе, сіняе», В.​Каваль; «Хлеб у нас свой», І.​Шамякін). Састаўны выказнік складаецца з дзеяслоўнай звязкі і выказальнага слова, якім можа быць дзеяслоў і інш. часціны мовы: «Я рад паслухаць лесу шум» (З.​Бядуля). Складаны выказнік — мнагачленнае словазлучэнне, куды ўваходзяць тры ці больш структурных кампанентаў: «Я хацеў навучыцца іграць на скрыпцы» (Я.​Колас).

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 2. Мн., 1986.

т. 4, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)