Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Stúrmschrittm -(e)s, -e вайск.паско́раны крок
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЛАМЕТРЫ́Я (ад ала... + ...метрыя),
гетэрагонія, нераўнамерны рост асобных частак цела ў працэсе развіцця жывёльнага арганізма. Бывае адмоўнай (напр., запаволены рост галавы ў адносінах да ўсяго цела ў дзіцяці) і станоўчай (напр., паскораны рост рагоў у жвачных жывёл). Парушэнне ўзаемадзеяння паміж развіццём асобных частак арганізма жывёлы адбываецца пры хуткім павелічэнні агульных памераў цела за кошт простага прадаўжэння перыяду росту, без адначасовай перабудовы карэляцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́МІНЬ (Іван Андрэевіч) (н. 26.9.1915, г. Гарадок Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Віцебскі каап. тэхнікум (1934), паскораны курс Гомельскага мінамётнага вучылішча, ВПШ пры ЦККПСС (1955). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір мінамётнага ўзвода лейт. К. вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Да 1946 у Чырв. Арміі, да 1982 на гасп. рабоце ў Латвіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАЎ (Андрэй Лявонцьевіч) (20.8.1901, хутар Бондараў Новааскольскага р-на, Расія — 23.9.1961),
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваен. школу (1927), курсы ўдасканалення камсаставу (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1942). У Чырв. Арміі з 1921. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну ў вер. 1943 часці 17-га гв. стралк.корпуса пад яго камандаваннем фарсіравалі Дняпро каля в. Верхнія Жары Камарынскага р-на, захапілі плацдарм і, развіваючы наступленне, фарсіравалі Прыпяць. Да 1995 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фарсі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад фарсіраваць.
2.узнач.прым. Які адбываецца хутчэй звычайнага; паскораны. І яшчэ ніхто не ведаў, што сюды фарсіраваным маршам падыходзяць яшчэ дзве роты і будуць не пазней поўдня.Караткевіч.// У шахматнай гульні —вельмі хуткі, непазбежны. Фарсіраваны маг.
3.узнач.прым. Узмоцнены па гучанню, больш гучны, чым звычайна. Фарсіраваны голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРУЧО́НКІН (Васіль Дзмітрыевіч) (13.1.1894, в. Карпаўка Бугурусланскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 10.6.1976),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1943). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага нач. саставу пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), паскораны курс Ваен. акадэміі Генштаба (1943). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну камандзір кав. дывізіі, корпуса, з 1942 камандуючы 28, 69, 33-й (удзельнічала ў Магілёўскай і Мінскай аперацыях 1944) армій, у 1945 нам. камандуючага 61-й арміяй і 1-м Бел. фронтам. Да 1946 на ’камандных пасадах у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Ад салдата да генерала» (1958).