Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прадо́ўжыцца, ‑жыцца; зак.
Падоўжыцца, павялічыцца; працягнуцца. [Івану Макаравічу] лягчэй, чым многім іншым: яго жыццё прадоўжыцца ў сынах, ва ўнуках, у дубах, у лесе, што пасаджаны яго рукамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛО́ДША,
ізяслаўскі князь сярэдзіны 12 ст. Магчыма, сын полацкага кн.Васількі Святаславіча. У 1159 непаўналетнім пасаджаны на княжанне ў Ізяслаўлі са старэйшым братам Брачыславам. Пасля нападу Глебавічаў ён адпраўлены ў палон у Мінск, Брачыслава закавалі ў жалеза. У час паходу на Менск у 1160 полацкі кн. Рагвалод вызваліў братоў. У 1180 у паходзе на Друцк удзельнічаў Андрэй Валодшыч, магчыма, сын Валодшы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мнагара́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца, ажыццяўляецца ў некалькі радоў. Мнагарадны рух машын.
2.Пасаджаны, пасеяны ў некалькі радоў.
3. Які адначасова апрацоўвае некалькі радоў (пра сельскагаспадарчыя машыны). Мнагарадны культыватар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРЫ́С Ю́Р’ЕВІЧ (?—2.5.1159),
князь белгародскі, тураўскі. Сын кн.Юрыя Далгарукага. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146. Падтрымліваў свайго бацьку ў барацьбе з кн.Ізяславам Мсціславічам за кіеўскі прастол. У 1149 атрымаў ва ўладанне Белгарад, але праз год выгнаны адтуль Ізяславам. Удзельнічаў у аблозе Луцка, выгнанні Ізяслава з Кіева (1150). У 1155 пасаджаны на княжанне ў Тураў. Не пазней чым праз 3 гады Тураў заняў кн.Юрый Яраславіч, а Барыс Юр’евіч выехаў у Растова-Суздальскую зямлю, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВА́Н VАляксеевіч
(27.8.1666, Масква — 29.1.1696),
рускі цар [1682—89 1682—96]. Сын Аляксея Міхайлавіча, бацька Ганны Іванаўны. Вызначаўся слабым здароўем (хварэў на цынгу, меў слабы зрок). Пасля смерці бяздзетнага цара Фёдара Аляксеевіча (27.4.1682) Нарышкіны абвясцілі царом малодшага царэвіча Пятра Аляксеевіча. У час Стралецкага паўстання І. V быў пасаджаны на прастол і 26.5.1682 зацверджаны Земскім саборам «першым» царом (яго малодшы брат Пётр I стаў лічыцца «другім» царом). Цараванне І. V было намінальным, да 1689 фактычна правіла царэўна Соф’я Аляксееўна, пасля Пётр I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1.гл. садзіць.
2.мн. Месца, на якім пасаджаны расліны.
Пасадкі маладога сасонніку.
3. Спуск і прызямленне лятальнага апарата.
Мяккая п.
Вымушаная п.
Ісці, заходзіць на пасадку.
4. Манера, спосаб трымацца ў сядле.
Кавалерыйская п.
|| прым.паса́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
П. матэрыял.
Пасадачная платформа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
са́женыйприл.
1. са́джаны, паса́джаны;
2.(исполняющий роль родителя при свадебном обряде, назначенный) разг. пасаджо́ны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДА́ЛЬВА,
мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў колішняй в. Дальва (Лагойскі р-н), якіх ням.-фаш. захопнікі сагналі ў хату аднаго з жыхароў вёскі В.Кухаронка і спалілі. Створаны ў 1973 (скульпт. У.Церабун, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974). Размешчаны на адкрытай паляне сярод лесу. Каля дарогі камень-валун, на якім высечаны надпіс: «Да 19 чэрвеня 1944 г. тут была в. Дальва. За 10 дзён да вызвалення гітлераўцы жывымі спалілі яе жыхароў». Кампазіцыйным цэнтрам комплексу з’яўляецца пастаўлены на месцы спаленай хаты помнік: фігура маці і хлопчыка на фоне 3 сімвалічных абгарэлых бэлек. Каля помніка бетон ная сцяна з пералікам 44 прозвішчаў тых, хто загінуў. Побач у памяць аб ахвярах пасаджаны 44 бярозкі.