ял, ‑а, м.

Спец. Суднавая рабочая і вучэбная вёсельна-парусная шлюпка з дзвюма, трыма і чатырма парамі вёсел.

[Ад гал. jol.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шала́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́нд і -аў, ж.

1. Невялікая несамаходная з мелкай пасадкай баржа для пагрузкі і разгрузкі суднаў, для перавозкі грунту з землечарпальных снарадаў.

2. На Чорным моры: парусная пласкадонная рыбацкая лодка.

|| прым. шала́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

żaglówka

ж. парусная лодка; лодка з ветразем

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ла́йба

(фін. laiva)

вялікая парусная лодка з дзвюма мачтамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

палатня́на-па́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палатня́на-па́русны палатня́на-па́русная палатня́на-па́руснае палатня́на-па́русныя
Р. палатня́на-па́руснага палатня́на-па́руснай
палатня́на-па́руснае
палатня́на-па́руснага палатня́на-па́русных
Д. палатня́на-па́руснаму палатня́на-па́руснай палатня́на-па́руснаму палатня́на-па́русным
В. палатня́на-па́русны (неадуш.)
палатня́на-па́руснага (адуш.)
палатня́на-па́русную палатня́на-па́руснае палатня́на-па́русныя (неадуш.)
палатня́на-па́русных (адуш.)
Т. палатня́на-па́русным палатня́на-па́руснай
палатня́на-па́руснаю
палатня́на-па́русным палатня́на-па́руснымі
М. палатня́на-па́русным палатня́на-па́руснай палатня́на-па́русным палатня́на-па́русных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ладдзя́ 1, ‑і, ж.

Уст. Вялікая парусная ці вёславая лодка.

ладдзя́ 2, ‑і, ж.

Шахматная фігура ў форме вежы, якая ходзіць удоўж і поперак дошкі па прамой; тура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мато́рна-па́русны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мато́рна-па́русны мато́рна-па́русная мато́рна-па́руснае мато́рна-па́русныя
Р. мато́рна-па́руснага мато́рна-па́руснай
мато́рна-па́руснае
мато́рна-па́руснага мато́рна-па́русных
Д. мато́рна-па́руснаму мато́рна-па́руснай мато́рна-па́руснаму мато́рна-па́русным
В. мато́рна-па́русны (неадуш.)
мато́рна-па́руснага (адуш.)
мато́рна-па́русную мато́рна-па́руснае мато́рна-па́русныя (неадуш.)
мато́рна-па́русных (адуш.)
Т. мато́рна-па́русным мато́рна-па́руснай
мато́рна-па́руснаю
мато́рна-па́русным мато́рна-па́руснымі
М. мато́рна-па́русным мато́рна-па́руснай мато́рна-па́русным мато́рна-па́русных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

БАЙДА́РА,

вёславая ці парусная бяспалубная лодка прыморскіх чукчаў, каракаў і эскімосаў. Драўляны каркас абцягваўся скурай цюленя або маржа (у эвенкаў былі байдары з дошак). Прамысловыя байдары ўмяшчалі да 9, транспартныя — да 30 чалавек.

т. 2, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́йба, ‑ы, ж.

Вялікая парусная лодка, звычайна з дзвюма мачтамі і косымі парусамі (на Балтыйскім і Белым морах, на Дняпры і Днястры). З дня ў дзень плылі па рацэ баржы, баркі, .. лайбы. В. Вольскі.

[Фін. laiva.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ял

(гал. jol)

вёсельна-парусная марская шлюпка з дзвюма, трыма або чатырма парамі вёсел.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)