ве́чка, ‑а, н.
Памянш. да века (у 1 знач.); невялікае века. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка. Васілевіч. Алік .. абапёрся локцямі на вечка парты і, унурыўшыся, замоўк. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЎНО́ЧНЫ МАРСКІ́ ШЛЯХ, Паўночна-Усходні праход (да пач. 20 ст.),
галоўная суднаходная магістраль Расіі ў Арктыцы. Праходзіць па морах Паўн. Ледавітага ак., злучае еўрап. і азіяцкія рас. парты (гл. на карце да арг. Паўночны Ледавіты акіян). Даўж. (ад Карскіх Варот да бухты Правідзення) 5600 км. Абслугоўвае парты Арктыкі і буйных сіб. рэк (завоз паліва, абсталявання, харч. прадуктаў, вываз драўніны і інш.). Гал. парты: Ігарка, Дудзінка, Дыксан, Тыксі, Певек, Правідзення. Працягласць навігацыі 2—4 месяцы (на асобных участках даўжэй, з дапамогай ледаколаў). П.м.ш. упершыню пройдзены з З на У (з адной зімоўкай) у 1878—79 швед. экспедыцыяй Н.А.Нордэншэльда; за адну навігацыю — у 1932 экспедыцыяй О.Ю.Шміта на судне «Сібіракоў». З 1935 вядуцца рэгулярныя рэйсы. З пабудовай атамных ледаколаў у канцы 1971 адбыўся першы зімовы рэйс.
т. 12, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЙДА-ФІЁРД (Breiðafjörður),
заліў Атлантычнага ак. каля берагоў Ісландыі. Даўж. 124 км, шыр. 72 км, глыб. 50—100 м. Парты — Сандур і Стыкісхоўльмур.
т. 3, с. 282
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСКАНА́ДСКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ,
шыротная 2-калейная чыг. магістраль у Канадзе: Прынс-Руперт—Эдмантан—Рэджайна—Вініпег—Атава—Манрэаль—Квебек. Даўж. 4900 км. Злучае парты Ціхага і Атлантычнага акіянаў.
т. 15, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-КАРЭ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў.
У Японскім м., каля берагоў Карэі. Глыб. каля берагоў 60 м, у адкрытай ч. да 2000 м. Прылівы няправільныя, паўсутачныя (0,5 м). Парты: Вансан, Хынам (КНДР).
т. 16, с. 275
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́ЛТЫКА-АДРЫЯ́ТЫКА»,
транс’еўрапейская мерыдыянальная аўтамагістраль Гдыня—Варшава—Кракаў (Польшча) — Астрава—Брно (Чэхія) — Браціслава (Славакія)—Будапешт (Венгрыя) — Бялград—Бар (Югаславія). Працягласць каля 2,5 тыс. км. Злучае парты Балтыйскага і Адрыятычнага мораў.
т. 2, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСАЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ МАГІСТРА́ЛЬ,
шыротная 2-калейная чыг. магістраль: Сідней—Мельбурн—Адэлаіда—Перт у Аўстраліі. Даўж. 3160 км. Злучае парты Індыйскага і Ціхага акіянаў. Пабудавана ў 1910—20. Электрыфікавана ў 1970-х г.
т. 15, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБЕ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Аравійскага м. каля зах. берагоў Індыі. Даўж. 250 км, глыб. да 36 м. У К.з. упадаюць рэкі Нармада і Тапты. Прылівы змешаныя (да 11,9 м). Парты: Сурат і Бхаўнагар.
т. 7, с. 505
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕЦЫЯ́НСКІ ЗАЛІ́Ў (Golfo di Venezia),
заліў Адрыятычнага м., каля берагоў Італіі, Славеніі і Харватыі. Глыб. да 34 м. На ПнУ Венецыянскага заліва вылучаецца Трыесцкі заліў. Прылівы паўсутачныя (1,2 м). Парты: Венецыя, Трыест (Італія).
т. 4, с. 86
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХА́ЙХАЙСЯ́,
праліў у Жоўтым моры паміж а-вамі Ляадунскі і Шаньдун. Злучае залівы Ляадунскі і Бахайвань з адкрытай часткай мора. Найменшая шыр. 105 км, глыб. да 36 м. Парты: Далянь, Люйшунь, Яньтай (Кітай).
т. 2, с. 356
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)