параўна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што з кім-чым.
1. Паставіўшы побач, супаставіць для ўстанаўлення падабенства ці розніцы.
П. два лікі.
2. Вобразна прыпадобніць.
Полаччыну можна п. са Швейцарыяй.
3. Зрабіць роўным, аднолькавым.
Умовы жыцця і падобныя акалічнасці параўналі гэтых людзей.
|| незак.параўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
|| наз.параўна́нне, -я, н.іпараўно́ўванне, -я, н.
Не ідзе ў параўнанне (ні ў якое параўнанне) з кім-, чым-н. (нельга параўноўваць).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ме́ткі, -ая, -ае.
1. Здольны дакладна пападаць у цэль.
М. стралок.
2.перан. Які выразна і трапна азначае што-н.
Меткае параўнанне.
|| наз.ме́ткасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
compare1[kəmˈpeə]n.lit.параўна́нне
♦
beyond/without comparelit. (ні) ў (яко́е) параўна́нне не ідзе́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
суадне́сенасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан суаднесенага. У аснове вобраза ляжыць параўнанне, суаднесенасць агульнага і прыватнага.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРАЎНА́ЛЬНА-ГІСТАРЫ́ЧНЫ МЕ́ТАД,
навуковы метад, з дапамогай якога шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ў гіст. з’явах, дасягаецца пазнанне розных гіст. ступеней развіцця адной і той жа з’явы ці дзвюх розных суіснуючых з’яў; разнавіднасць гіст. метаду. Дае магчымасць выявіць і параўнаць узроўні ў развіцці вывучаемага аб’екта, змены ў ім, адзначыць тэндэнцыі развіцця. Уключае розныя формы: супастаўленне (выяўляе прыроду разнародных аб’ектаў), гісторыка-тыпалагічнае параўнанне (тлумачыць падабенства розных па паходжанні аб’ектаў аднолькавымі ўмовамі генезісу і развіцця), гіст.-генет.параўнанне (падабенства з’яў тлумачыцца іх роўнасцю паводле паходжання), параўнанне (розныя з’явы фіксуюцца на аснове ўзаемаўплываў). Агульнапрызнаным стаў у 19 ст. Ужываецца ў мовазнаўстве (гл.Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства), літ.-знаўстве (гл.Параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства), юрыспрудэнцыі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш.
не идёт ни в како́е сравне́ние не ідзе́ ні ў яко́е параўна́нне, не́льга параўна́ць; і блі́зка не падыхо́дзіць;
по сравне́нию у параўна́нні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАВЕ́РКА,
1) пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Пашырана ва ўзбр. сілах (напр., вячэрняя П.).
2) Праверка сродкаў вымярэння — вызначэнне дзярж. або ведамасным метралагічным органам хібнасцей сродкаў вымярэння і ўстанаўлення іх прыдатнасці.
Адрозніваюць П.: па часе — першасную, перыядычную, пазачарговую, інспекцыйную; па шырыні ахопу — паэлементную, камплектную і незалежную (П. сродкаў вымярэння адносных велічынь). Метады П.: непасрэднае параўнаннерабочых сродкаў вымярэнняў з узорнымі сродкамі вымярэнняў і эталонамі, параўнанне з дапамогай кампаратара, па ўзорнай вымяральнай прыладзе і ўскосным вымярэнні.