Тарні́ць ’складаць сена ў гумно’ (Жд. 2), ’складваць, парадкаваць’ (Сцяшк. Сл.). Звязана з тарнава́ць1?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Разм. Прыводзіць што‑н. у парадак, у належны стан. Цётка Марыся доўга тупала яшчэ, адсюль-адтуль паглядаючы ў акно, што выходзіла на браму. Потым пайшла парадкавацца на кухню. Пальчэўскі.

2. Зал. да парадкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напараджа́ць ’збіраць, рыхтаваць’ (Юрч.). Магчыма, да *параджиць, дзеяслова, які мог быць утвораны ад парадак, парадкаваць пад уплывам нараджаць ’адзяваць, упрыгожваць, рыхтаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

clean up

прыбіра́ць, ачышча́ць, пара́дкаваць

to clean up the table — прыбра́ць са стала́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

та́ктык

(гр. taktikos = здольны парадкаваць)

1) спецыяліст па тактыцы, знаўца тактыкі;

2) перан. чалавек, які ўмее весці справу з карысцю для сябе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пара́дак ’правільная, наладжаная сістэма размяшчэння чаго-небудзь; належны стан чаго-небудзь; устаноўлены лад, план, сістэма кіравання’; пара́дкавы, пара́дкаваць, пара́дком. Да рад (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. поря́док, польск. porządek, чэш. pořádek, серб.-харв. по̏редак і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыхтава́ць ’прыводзіць у стан гатоўнасці’, ’гатаваць’, ’працаваць над чым-небудзь’ (ТСБМ), ’выпраўляць’ (Яруш.), рыхтава́цца ’рабіць прыгатаванні’, ’збірацца’ (ТСБМ; віл., беласт., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Гарэц.), рихтовацьца ’тс’ (Нас.), рыхту́нак ’падрыхтоўка’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рихтовати ’рыхтаваць’, с.-в.-ням. richten ’накіроўваць’ (Чартко, Дасл. па літ. і мове, Гродна, 1967). Сюды ж рыхтова́цьпарадкаваць, раўняць канцы калод у плыце’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tidy2 [ˈtaɪdi] v.

1. прыбіра́ць, пара́дкаваць, даво́дзіць да ла́ду, прыво́дзіць у пара́дак;

tidy one’s hair папраўля́ць валасы́

tidy away [ˌtaɪdiəˈweɪ] phr. v. прыбіра́ць, ста́віць на ме́сца

tidy up [ˌtaɪdiˈʌp] phr. v. прыбіра́ць;

tidy oneself up прыбіра́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэдагава́ць

(польск. redagować, ад лац. redigere = парадкаваць)

1) выпраўляць, апрацоўваць змест і форму якога-н. тэксту пры падрыхтоўцы да друку, для перадачы па радыё і інш.;

2) кіраваць выданнем чаго-н. (напр. р. часопіс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Разбіра́ць1 ’разнімаць на састаўныя часткі’, ’сартаваць’ (ТСБМ), ’парадкаваць мясную тушу’ (ТСБМ; трак., дзятл., гарад., Сл. ПЗБ), ’разбураць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’разумець, цяміць’, ’раздзіраць, расскубваць’, ’разнімаць тушу пасля забою’ (ТС). Ад раз- і браць (гл.)

Разбіраць2 ’слаць пасцель’ (ваўк., Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’распранаць’ (ТС), разбіра́цца ’распранацца’ (Сцяшк.), разабра́цца ’распрануцца’ (воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.). З польск. rozbierać ’распранаць’, ’слаць ложак’, rozbierać się ’распранацца’, rozebrać się ’распрануцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)