кацёл для атрымання пары пад ціскам, вышэйшым за атмасферны. Бываюць газа- і вадатрубныя, з шматразовай цыркуляцыяй і праматочныя. Парапрадукцыйнасць да 4000 т/гадз пры ціску пары 25 МПа і больш, ккдз 93—95%.
У газатрубных П.к. газападобныя прадукты згарання паліва праходзяць па стальных трубах, а вада цыркулюе ў міжтрубнай прасторы. Адрозніваюць жаратрубныя (напоўненую вадой прастору — барабан пранізваюць 1—2 жаравыя трубы вял. дыяметра) і дымагарныя (у днішчы гарыз. барабана ўвальцавана мноства дымагарных труб, па якіх праходзяць дымавыя газы). Газатрубныя П.к. выкарыстоўваліся на параходах, паравозах, стацыянарных парасілавых устаноўках і інш. Выцеснены вадатрубнымі П.к., у якіх вада і паравадзяная сумесь рухаюцца па стальных трубах, што абмываюцца звонку газападобнымі прадуктамі згарання паліва. Найб. пашыраны барабанныя вадатрубныя П.к. з верт. размяшчэннем труб. Маюць натуральную або шматразова прымусовую цыркуляцыю вады, 1 або некалькі барабанаў пад ціскам, у якіх адбываецца раздзяленне вады і пары. Прамацёчныя вадатрубныя П.к. — з аднаразовай прымусовай цыркуляцыяй. Складаюцца з вял. колькасці паралельна ўключаных змеевікоў з метал. трубак, вада ў якія падаецца сілкавальнай помпай і на выхадзе катла пераўтвараецца ў перагрэтую пару. Вадатрубныя П.к. выкарыстоўваюцца на цеплавых электрастанцыях і прамысл.кацельных устаноўках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вадатру́бны, -ая, -ае.
У выразе: вадатрубны кацёл — паравы кацёл, у якім вада награваецца, праходзячы па трубах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
steamboiler[ˈsti:mˌbɔɪlə]n.паравы́ кацёл
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
steam roller[ˈsti:mˌrəʊlə]n.паравы́ като́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
парово́йIпаравы́;
парово́е отопле́ние параво́е ацяпле́нне;
парово́й дви́гательтехн.паравы́ рухаві́к;
парова́я котле́та парава́я катле́та.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парагенера́тар, ‑а, м.
Паравы кацёл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1.Паравы кацёл або рухавік (спец.).
2. Паравоз або цягнік з паравозам (разм., уст.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парасілавы́, -а́я, -о́е (спец.).
Які мае адносіны да ператварэння цеплавой энергіі пары² ў механічную.
Парасілавая ўстаноўка (паравы кацёл і рухавік).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пастэрыза́тар, ‑а, м.
Апарат для пастэрызацыі. Паравы пастэрызатар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параві́к, ‑а, м.
1.Паравы кацёл, паравы рухавік. У млыне паравік пыхкае круглыя суткі.Шахавец.
2.Разм.уст. Паравоз або поезд з паравозам. Надвечар два паравікі былі гатовы да адыходу са станцыі.Чорны.На «паравіку», як усе тут звалі гарадскі поезд, шмат ужо набралася пасажыраў.Гурскі.
3.Разм.Паравы млын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)