Verméhrung f -, -en павелічэ́нне, памнажэ́нне

2) размнажэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vervíelfältigung f -, -en размнажэ́нне, памнажэ́нне (у розн.знач.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Vergrößerung f -, -en павелічэ́нне, памнажэ́нне; пашырэ́нне; гл. vergrößern

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Multiplikatión f -, -en

1) матэм. памнажэ́нне, мно́жанне

2) мультыпліка́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дынамі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дынамікі (у 1 знач.); звязаны з рухам, з дзеяннем сілы. Дынамічная тэорыя.

2. Багаты рухам, дзеяннем, унутранай сілай. Дынамічная музыка. Дынамічны вобраз. □ Наша партыя выходзіць з таго, што развіццё і ўзаемаўзбагачэнне культур народаў СССР, памнажэнне іх духоўных багаццяў — працэс дынамічны і няспынны. Машэраў.

•••

Дынамічная геалогія — раздзел геалогіі, які вывучае працэсы, што бесперапынна змяняюць састаў і будову зямной кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПАКА́ЛІПСІС (грэч. apokalypsis літар. адкрыццё),

1) адна з кніг Новага Запавета (Адкрыццё святога Іаана Багаслова). Напісана ў 68 — пач. 69 н.э. Іаанам Багасловам. У ёй у форме бачанняў, пасланых Богам, апісаны будучы лёс свету і чалавецтва. Гал. ідэя апакаліпсіса — чаканне страшнага Божага суда, калі на грэшнае чалавецтва абрынуцца сусв. катастрофы. Рэлігійна арыентаваныя тлумачальнікі разглядаюць апакаліпсіс як прарочую кнігу пра апошнія часы свету і здарэнні, што павінны адбыцца напярэдадні 2-га прышэсця Хрыста на зямлю. Праз увесь яго тэкст праходзіць сакральная лічба 7 (7 цэркваў, 7 зорак у руцэ Бога, 7 анёлаў, што выліваюць на грэшнікаў 7 чашаў Божага гневу, і г.д.). Сямікратнае памнажэнне бедстваў і катастрофаў прызначана выклікаць у чытача свяшчэнны жах перад непазбежным сканчэннем свету. Пасля Чарнобыльскай катастрофы шматлікія тлумачальнікі апакаліптычных прароцтваў, у т. л. на Беларусі, пачалі звязваць трубныя гукі трэцяга анёла, што апавяшчае аб падзенні на зямлю вялікай зоркі пад назвай «палын» (па-ўкраінску «чарнобыль»), з біблейскім прадказаннем гэтай самай згубнай у гісторыі чалавецтва катастрофы — нац. трагедыі бел. народа. Акрамя інтэрпрэтацыі апакаліпсіса як страшнага суда і канца свету яго яшчэ тлумачаць як абяцанне тысячагадовага шчасця пасля такога суда.

2) У шырокім сэнсе апакаліпсіс — буйнамаштабнае бедства, пагроза пагібелі чалавецтва, культуры, навакольнага асяроддзя. Апакаліпсіс часта асацыіруецца з крызісам або канцом цывілізацыі, эканам. катастрофамі, ядз. вайной.

Літ.:

Бабосов Е.М. Катастрофы: социол. анализ. Мн., 1995.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 1, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мультыпліка́цыя

(лац. multiplicatio = памнажэнне)

1) кіназдымка паслядоўных фаз рухаў маляваных ці аб’ёмных фігур, што ствараюць ілюзію руху жывых персанажаў;

2) фільмы, створаныя пры дапамозе такой кіназдымкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кумуля́цыя

(лац. cumulatio = памнажэнне, награмаджэнне)

1) накапленне ў арганізме лекавых рэчываў у сувязі з працяглым іх ужываннем;

2) канцэнтрацыя энергіі выбуху ў пэўным напрамку, напр. пры дзеянні кумулятыўнага снарада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мультыпліка́цыя

(лац. multiplicatio = памнажэнне)

кіназдымка паслядоўных фаз рухаў маляваных ці аб’ёмных фігур, што ствараюць ілюзію руху жывых персанажаў, а таксама фільм, створаны пры дапамозе такой кіназдымкі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

павелічэ́нне н. Vergrößerung f -, -en; Verméhrung f -, -en (памнажэнне); Erwéiterung f -, -en (пашырэнне); Zúnahme f -, -n, Stéigerung f -, -en, Zúwachs m -(e)s; Verstärkung f - (сілы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)