мно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак.

1. што. Памнажаць адзін лік на другі.

М. пяць на два.

2. каго-што. Павялічваць у колькасці.

М. багацце краіны.

|| зак. памно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны.

|| наз. мно́жанне, -я, н. (да 1 знач.) і памнажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ТАВАРЫ́СТВА АМА́ТАРАЎ НАВУ́К, Навуковае таварыства, Навучальнае таварыства,

тайная арг-цыя, заснаваная ў пач. 1820 навучэнцамі Свіслацкай гімназіі. Створана пад уплывам выдаўца газ. «Dekada Polska» («Польская дэкада») В.Гельтмана. Старшыня т-ва Д.​Шлаеўскі, сакратар Р.​Вашчыловіч. Праект статута арг-цыі ад 7.1.1820 складаўся з 7 раздзелаў, 30 параграфаў; члены т-ва падзяляліся на кандыдатаў, правадз. членаў, членаў-карэспандэнтаў, ганаровых членаў. Падтрымлівалі ідэю адраджэння Польшчы ў межах 1772, імкнуліся «сумеснымі сваімі працамі ўдасканальваць айчынную мову і памнажаць творы польскага красамоўя». Вядома 15 членаў т-ва. Заканчэнне 6-га (апошняга) класа, відаць, прывяло да самароспуску т-ва, але ёсць меркаванне, што яно існавала да арышту Гельтмана ў 1821.

В.​В.​Швед.

т. 15, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Множыць ’павялічваць’, ’памнажаць адзін лік на другі’, множыцца ’размнажацца’, ’дабаўляцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС). Прасл. mъnoziti (sę). Да многа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памнажэ́нне ср.

1. умноже́ние;

2. мат. умноже́ние, перемноже́ние;

1, 2 см. памнажа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

vervíelfachen vt памнажа́ць, павялі́чваць, пабо́льшваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

málnehmen* аддз. vt памнажа́ць, мно́жыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мно́жить несов.

1. мат. мно́жыць;

2. (увеличивать в количестве) мно́жыць, памнажа́ць, павялі́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pomnażać

незак. множыць; памнажаць; павялічваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

powielać

незак. памнажаць; рабіць копіі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Спаро́міць ‘падганяць, прыскорваць’, спаро́міцца ‘спяшацца’, ‘паспяваць, упраўляцца’ (Нас.), ‘назапашваць, збіраць; запасіць’, спо́рам ‘назапашванне’ (Ласт.). Відаць, да спор 1, у аснове дзеепрыметнік на ‑ом ад спары́ць ‘памнажаць, прыбываць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)