1.(1і2ас.неўжыв.). Стаць няроўным, нягладкім; змяцца. Краўчанка неўзабаве асвойтаўся, а агледзеўшы сябе ў гэтых люстрах, знайшоў, што шынель ягоны не такі ўжо і стары, праўда, крыху памяўся ў вагоне, трэ было б скатаць, тады б разгладзіўся.Мікуліч.[Гаранскі] не садзіўся, нібы баючыся, што памнуцца, пакарабацяцца канцікі на ягоных штанах.Сабаленка.
2. Пераступаючы з нагі на нагу, патаптацца на адным месцы. Стораж няёмка памяўся, а потым прысеў на калодачку.Колас.[Госць] устаў, памяўся крыху на нагах.Чорны.
3.перан.Разм.Памарудзіць, праяўляючы нерашучасць; павагацца. — Добра, так і дамовімся — адзін я не пайду, буду чакаць цябе. Толькі... — Я трохі памяўся. — Як жа ты жыць цяпер будзеш там, на ферме?Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачака́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак.
1.каго-што, чаго і без дап. Чакаць некаторы час. Пачакаць добрага надвор’я. □ Акрамя дзяцей на вуліцы нікога не было, але раптам у канцы яе паказаўся чалавек. Лявон вырашыў пачакаць яго.Чорны.[Толя] пачакаў яшчэ адзін дзень. Але і на трэці, і на чацвёрты дзень дзед не вярнуўся.Якімовіч.[Валодзя] рукой выканаў ямку, пачакаў, пакуль насачылася вады.Хомчанка.
2.зінф., зчым і без дап. Не пачынаць дзейнічаць; памарудзіць. [Андрэй:] — Ці не папярэдзіць нам хлопцаў? [Максім:] — З гэтым яшчэ пачакаем.Машара.— Пачакай злавацца, — перапыніў .. [Пракопа] Аляксееў.Карпаў.— Пачакайце, дзяўчаты, будзем па парадку гаварыць.Асіпенка.
3.заг.пачака́й(це)!узнач.выкл. Ужываецца як перасцярога, пагроза. — Ну, пачакай! — патрос Васіль .. кулаком у той бок, куды пайшоў ляснік.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)