Страхуючы (гл. страхаваць у 3 знач.), памагчы ў выкананні якой-н. задачы, у правядзенні якога-н. прыёму.
|| незак.падстрахо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.падстрахо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.дапамагчы.
•••
Памагай бог (уст.) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́ручыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.каго (што). Памагчы каму-н. у цяжкіх абставінах.
В. з бяды.
В. сябра.
2.што. Утаргаваць.
В. грошы за тавар.
|| незак.выруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.вы́ручка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Hílfsangebotn -(e)s, -e прапано́ва (да)памагчы́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАРО́ЎСКІ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 12.5.1942, в. Крушнікі Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1967). Друкуецца з 1963. Аўтар зб-каў апавяданняў і аповесцяў «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханні» (1994), дзе ўздымае вострыя маральна-этычныя праблемы. Герой аповесці «Бронік-афганец» (нап. 1990) вяртаецца з афганскай вайны ў чарнобыльскую зону, змагаецца з раўнадушшам чыноўнікаў, каб дамагчыся праўды, памагчы людзям. Барацьба лесніка за захаванне прыроды для нашчадкаў — тэма аповесці «Княжабор» (нап. 1991). Аўтар кніг нарысаў «Надзейная змена» (1980), «Цвітуць над Прыпяццю сады» (1987, з Ю.Герасіменкам, на рус. мове).